Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам страница 15

Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам

Скачать книгу

бакі, што здаралася даволі часта зранку. Беркут, не ўстаючы з ложка, пазіраў на спіну дзяўчыны, на яе дзівосны выгін шыі, адкрыты яго позірку з-за паднятых угару валасоў, паднятых на імгенне з асдмысловым нібыта разлікам, каб падражніць і зноў схаваць пад сабой прыгажосць ці, хутчэй, мастацтва прыроднай лепкі.

      Міжвольна Беркутава рука пацягнулася па папяросы, выцягнула адну разам з запалкамі. Беркут закурыў.

      – Не куры тут! – Яна не азірнулася на яго, бо бачыла ў люстэркавым адлюстраванні, не загадала, але прамовіла так, што Беркут падпарадкаваўся.

      – Прабач, – адгукнуўся і пальцамі патушыў папяросу ды паклаў яе на крэсла са сваімі рэчамі на ім, перавешанымі з акна, побач з ложкам. Курыць ён пачаў нядаўна, хутчэй дзеля таго, каб выглядаць дарослым, чым дзеля задавальнення, да таго ж на курсе рэдкі курсант не курыў і Беркут не хацеў, каб яны лічылі яго белай варонай. Зразумела, бацька б не ўхваліў з’яўленне ў сына шкоднай звычкі, хоць сам смаліў цыгаркі адну за адной, ды не абы з чаго, з самасаду. Ён па-ранейшаму старшынстваваў у калгасе і вельмі неахвотна адпусціў адзінага наследніка вучыцца за свет. Не адразу, але зразумеў Беркутава трызненне морам. Напэўна, і дзед паўплываў таксама. Таму пасля заканчэння хлопцам восьмага класа неяк раз выклікаў да сябе ў кантору, афіцыйна і як не роднага, паведаміў, што праз раён і праз вобласць калгас дамовіўся з Вышэйшай ваенна-марской вучэльняй у Кранштаце аб залічэнні яго на першы курс без іспытаў, па адных адзнаках у школьным пасведчанні аб паспяховасці. Хутчэй за ўсё бацька злукавіў пра пасведчанне, бо сын яго не надта мог пахваліцца паспяховасцю ў вучобе, хоць асабліва і не адставаў ад выдатнікаў, дый паводзінамі ўзорнымі не вылучаўся. Беркут рос даволі хуліганістым, магчыма, у знак пратэста бацьку, якога паўсюль прыводзілі ў прыклад як адданага партыйца і кіраўніка, чый непахісны аўтарытэт ціснуў і гнуў да зямлі не аднаго Беркута. Менавіта аўтарытэтам ён і дамогся сынавага залічэння без іспытаў у тую самую вучэльню, куды юнак і прагнуў патрапіць. У любым выпадку Беркут паступаў бы ў Кранштат. Бацька яго апярэдзіў і прыемна здзівіў. Адзінае, што не спадабалася Беркуту, – гэта афіцыёз, але ён разумеў, што інакш бацька не мог. Бацька нават паехаў разам з сынам у той Кранштат, каб і сябе паказаць, і малога ўладкаваць як след, чаго Беркут, шчыра кажучы, не чакаў. Не чакаў пабачыць старога інакшым, чалавечным, добразычлівым, нават сентыментальным і расчуленым. Зазвычай бацька быў зусім не такім: суворым, напятым, як струна, нервовым і раздражнёным, гучным і бескампрамісным у аднойчы прынятым рашэнні. На чужой тэрыторыі, у незнаёмай мясцовасці не, ён не выглядаў разгубленым ці дэзарыентаваным, хутчэй клапатлівым, засяроджаным выключна на добраўладкаванні сына. З рэктарам і выкладчыкамі размаўляў зацікаўлена і паважаліва, тыя таксама ставіліся да яго з вялікай павагай. Аднак Кранштат яму не спадабаўся. Яму ўвогуле не падабалася марское паветра і ўсё, што было павязана з вадой. З першай хвіліны свайго жыцця да

Скачать книгу