Трыкутнік Караля. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трыкутнік Караля - Яўген Аснарэўскі страница 4

Трыкутнік Караля - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

тут, хоць яна ўвайшла амаль бясшумна. Павольна разгарнуўшыся да яе, чалавек падняў вочы. Пільны погляд яго трохі выпуклых вачэй, чорнага колеру, здаваўся насмешлівым і гэты насмешлівы позірк зваліўся на госцю. У гэтага чалавека быў квадратны падбародак, нізкі лоб і чорныя, неверагодна густыя, кучаравыя валасы. Яго пульхныя вусны былі складзены ў лёгкую ўсьмешку. Твар здаваўся ў цэлым трохі глупаватым, а чырвоны ў белую палоску гальштук – толькі ўзмацняў гэтае ўражанне. Акрамя таго, чалавек быў невысокі і даволі поўны.

      Змераўшы адзін аднаго позіркам, гэтыя двое злёгку сумеліся.

      – Добры дзень, – сказала дзяўчына па-літоўску, прыемным мяккім голасам, добра дапаўняючым яе мілавідную знешнасць, – гэта вы Мiхаiлас Лiтвакас?

      Карычневы чалавек злёгку пакланіўся, адвёўшы рукі трохі назад, і адказаў высокім, хлапечым тэнарам:

      – А вы, я ўпэўнены, і ёсць Вікторыя.

      – Так… Гэта я, – адказала дзяўчына.

      – Вас да мяне паслаў прафесар Баранаўскас? Гэта значыць ён – гісторык, паслаў да мяне – філосафа, дзяўчыну з пытаннем па гісторыі, я правільна зразумеў? – насмешліва спытаў прафесар.

      – Гэтае пытанне вамі дасканала вывучана, прафесар. Паважаны прафесар Баранаўскас гэта ведаў і таму накіраваў мяне да вас.

      – Што ж гэта за пытанне?

      – Гісторыя таемных таварыстваў, прафесар.

      Лiтвакас цмокнуў сваімі поўнымі вуснамі і аблізаў іх як бы ў знак таго, что яго апетыт прачнуўся.

      – Так-так, – сказаў ён, патупіўшы вочы ўніз, – гэтая тэма мяне вельмі цікавіць… вельмі.

      Дзяўчына ўсміхнулася і з разуменнем паківала галавой.

      – Ну што ж, пайшлі лепш у мой кабінет – вымавіў Лiтвакас. – А па дарозе купім пірожных, вы ж любіце пірожныя, праўда? І давайце размаўляць на вашай роднай мове, я бачу, што вы валодаеце літоўскім, але хачу, каб вам было максімальна камфортна, а ваша мова і для мяне, можна сказаць, родная.

      Кабінет прафесара, куды праз сорак хвілін ён увайшоў з дзяўчынай, якая трымала скрыначку пірожных, знаходзіўся даволі далёка ад месца сустрэчы суразмоўцаў. Гэта была невялікая каморка, застаўленая ўсякай рознасцю.

      Размясціўшыся ў крэсле і прапанаваўшы госці сесці, прафесар сказаў:

      – А вось наш агульны сябар – майстар несці лухту з разумным выглядам. Ён быў бы добрым палітыкам.

      Ён змоўк, запытальна гледзячы на дзяўчыну.

      – Я не буду адымаць занадта шмат вашага часу…

      – Ды што вы? Не стрымлівайце сябе, я не спяшаюся.

      – І ўсё ж… Мне, канешне, было б цікава праслухаць лекцыю па гісторыі таемных таварыстваў васемнаццатага стагоддзя, бо я чула пра тое, які вы выдатны лектар, прафесар, – Лiтвакас злёгку нахіліў галаву і пастукаў пальцамі па стале, – але я, паўтаруся, не хачу ў вас адымаць шмат часу…

      На гэтых словах дзяўчына, лёгкім, хуткім рухам, дастала складзеную ўдвая паперку і, разгарнуўшы яе, паклала на стол перад прафесарам,

Скачать книгу