Трыкутнік Караля. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Трыкутнік Караля - Яўген Аснарэўскі страница 5
Лiтвакас расхваляваўся зноў, але узяў сябе ў рукі.
– Так… – прафесар прыслабіў свой смешны гальштук.
– На срэбнай капсуле знаходзіцца манаграма караля Панятоўскага, там ёсць яшчэ невялікі малюнак: ружа і крыж – эмблема ордэна розенкрэйцараў, вол – герб роду Панятоўскіх. Вось гэта ўсё вы ведалі. Цяпер тое, што вы не ведалі, – вымавіў ён.
Дзяўчына прыўзняла галаву і прыжмурылася.
– Дык вось, тое, што вы не ведалі, – Лiтвакас шматзначна памаўчаў.
– Мяркую, Баранаўскас ўжо распавёў вам, што кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, быў масонам і розэнкрэйцарам, рыцар Salsinatus – частка тытула, дадзенага каралю ў масонскай ложы. Salsinatus – анаграма ад імя Станіслаў. Усё гэта даволі шырока вядома сярод тых асоб, што цікавяцца гісторыяй і, верагодна, ужо вядома вам, дзякуючы нашаму паважанаму сябру, прафесару гэтай самай гісторыі Баранаўскасу. Так?
Дзяўчына нахіліла галаву ў знак згоды.
– І значыць… – працягнуў прафесар, – я нічога больш не магу вам сказаць. Так, я ўсё жыццё цікаўлюся таемнымі таварыствамі: масоны, розэнкрэйцары, ілюмінаты. Мне ўсё гэта цікава, але ваша загадка занадта складаная і я не магу дадаць нічога да сказанага Баранаўскасам…
Віка, пры ўсёй сваёй стрыманай грацыі і спакойнай ветлівасці, не змагла схаваць на твары моцнага расчаравання.
– Не магу дадаць нічога, – зноў загаварыў Лiтвакас, – акрамя сцвярджэння, што ў пасланні перададзена зашыфраваная інфармацыя пра месцазнаходжанне нейкага артэфакта.
Віка ўскінула вочы, i яны імгненна загарэліся цікаўнасцю. Прафесар сядзеў, склаўшы рукі на тоўстым жываце, з самым каменным тварам, якi толькі мог адлюстраваць. Праз секунду ён гучна зарагатаў, закінуўшы галаву назад.
– Усё ж у наш час моладзь глядзіць занадта шмат фільмаў, – хіхікаючы, прамовіў Лiтвакас. – Нават калі тое, што вы мне прынеслі сапраўднае, наўрад ці расшыфраваўшы пасланне, вы знойдзеце скарб масонаў. Баранаўскас занадта наіўны і лёгка ўзяў на веру вашыя доказы… Зрэшты, пакіньце фатаграфіі і тэкст тут, калі я змагу нешта зразумець, то абавязкова паведамлю вам. Толькі той хто выкрыў таямніцу прыроды ведае, што на самой справе стварыў новую. Жадаю прыемнага дня, Вікторыя.
Віка, секунду падумаўшы, устала і, пакінуўшы фатаграфіі на стале, пайшла да дзвярэй. На твары яе была ўсмешка, якая, праўда, не вельмі хавала яе расчараванне. Павярнуўшыся на парозе і паціснуўшы