Трыкутнік Караля. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трыкутнік Караля - Яўген Аснарэўскі страница 6

Трыкутнік Караля - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

яго зялёны аўтамабільчык былі ўжо ў Шчучынскім раёне, дзе дарогу абступаюць, з двух бакоў, старыя, калматыя, іглічныя дрэвы.

      Больш за месяц таму мiнчуку ў інтэрнэце напісала дзяўчына і, распавёўшы, што яго парэкамендаваў, як добрага гісторыка, прафесар Мiхаiлас Лiтвакас, прапанавала супрацоўніцтва. Жыць меркавалася ў Гродне, наведаць якое, Уладзімір заўсёды быў не супраць, тым больш, што паказаныя яму анлайн здымкі знойдзеных артэфактаў былі для яго сапраўды ашаламляльнымі.

      Аказалася, што яны ўжо знаёмыя завочна з гэтай дзяўчынай бо знаходзяцца ў адной групе ў сацыяльнай сетцы. Акрамя таго, у даследаванні павінен быў удзельнічаць і іншы па чутках знаёмы Уладзіміру гісторык з Гродна.

      «Гэта будзе выдатна…» – думаў Уладзімір, уціхамірвая малапакорны аўтамабільчык на павароце.

      Выйшаўшы на прамую, ён трохі расслабіўся і нават падумваў уключыць магнітолу, такую ж старую, як і сама машына. Гэта быў рарытэт, які працуе на касетах, iх Уладзімір спецыяльна вышукваў, дзе толькі мог. Ён быў настроены пазітыўна і, пасвістваючы, падкінуў пальцамі вымпел хакейнага клуба з Маладзечна, якi боўтаўся на люстэрку задняга вiду…

      Драм!!! Цяжкі ўдар у бок аўтамабіля скалануў легкавік. Ззаду нешта пакацілася, а Уладзіміра матнула ў бок. Рэзка націснуўшы на тармазы, ён даволі хутка спыніў машыну і выбег з яе. На дарозе цямнела нешта… Нешта якое нагадвала вялікага звера.

      «Мядзведзь…» – чамусьці пранеслася ў галаве Уладзіміра.

      Наблізіўшыся, ён адразу ж адчуў сябе па-дурному з-за гэтай здагадкі. Ляжачы на дарозе звер быў, вядома, значна менш мядзведзя, але ўсё ж на вока важыў не менш за сто кiлаграм. Вялікіх памераў кабан ляжаў на дарозе, і не падаваў ніякіх прыкмет жыцця. Вочы жывёлiны былі зачыненыя. Уладзімір застыў на месцы, пільна гледзячы на звера і не ведаючы, што рабіць. Нечакана яго ўвагу адцягнуў далёкі гук выбуху за лесам, вiдаць, гэты гук зыходзіў з прыхаванай там вёскі. Апусціўшы галаву і зноў пільна паглядзеўшы на ляснога госця, Уладзімір працягнуў да яго руку… У тую ж секунду кабан расплюшчыў вочы, зароў, і рэзка матнуў ікластай галавой, пры гэтым ледзь не ударыўшы чалавека ў калена. Адскочыўшы ад нечаканасці далёка ў бок, Уладзімір пачуў ліхаманкавы стук уласнага сэрца. Вяпрук між тым узняўся і пабрыў у лес.

      Падышоўшы да машыны Уладзімір, да свайго здзіўлення, не знайшоў увагнутасць на крыле. Гэта палепшыла яго настрой. Вярнуцца ў салон, завесці матор, уключыць музыку: усё гэта стала справай адной хвіліны. І вось ужо зялёны аўтамабільчык зноў на шляху.

      «У старажытнасці варажбіты выкарыстоўвалі жывёл для прадказанняў, цікава, што б на іх варажбiцкi погляд азначаў бы ўдар дзiком у стары корч…» – думаў Уладзімір. Ад гэтых думак ён развесяліўся яшчэ больш і ў выдатным настроі заехаў на вуліцы Гродна.

      Шэрая смуга туману пакрывала старадаўні горад. Зіма, пазбаўленая пакладаў снегу і моцнага холаду, панавала ў ім. Адны людзі былі апранутыя ў зімовыя курткі, іншыя – ледзь не ў летнія ўборы. Тратуары здаваліся намаляванымі цёмнымі фарбамі па грубым палатне, а яшчэ

Скачать книгу