Трыкутнік Караля. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трыкутнік Караля - Яўген Аснарэўскі страница 7

Трыкутнік Караля - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

сказала трохі бянтэжачыся сваіх вялікіх ведаў аб матылях.

      – У мяне была кніжка, ну… аб матылях, – патлумачыла яна, збянтэжыўшыся яшчэ больш.

      Мечыслаў усміхнуўся і бразнуў лыжкай аб кубак з капучына. Яму таксама было што расказаць, і ён адсунуў сваю каву трошкi далей.

      – Я ішоў сюды… – пачаў Мечык, – у гэты момант яго ўвагу прыцягнуў чалавек, які сядзеў за барнай стойкай, непадалёк ад іх століка. У яго была настолькі невыразная знешнасць, што Мечыслаў, будучы мастаком, не змог бы намаляваць яго партрэт нават з натуры. Гэты чалавек пільна назіраў за іх кампаніяй, але тут жа уткнуўся ў свой келіх з віном, калі гісторык затрымаў на ім погляд.

      – Ну дык вось, я ішоў сюды, – працягнуў малады чалавек, выкінуўшы невыразнага наведвальніка бара з галавы, – міма бернардынскага касцёла. І тут да мяне зляцеў сокал, што жыве там, за статуяй святой Алены.

      Віка заківала галавой у знак таго, што таксама ў курсе пражывання сокала ў самым цэнтры горада.

      – Там парачка сокалаў, у іх нават ёсць імёны, – дадаў гісторык.

      – Але самае дзіўнае, што ён проста пераследваў мяне гэты сокал. Вось гэтая драпежная птушка проста такі ледзь не кідалася мне пад ногі. Ён быў такі… ну… незвычайны. Мінакі на гэта глядзелі як на цуд нейкі. І не ведаю, хіба яны не ляцяць на зімоўку?

      «Як бачна не мяне аднаго пераследвала жывёла. Можа быць, я і нездарма ўспомніў пра старажытных прадказальнікаў… Мда уж…» – пранеслася ў галаве Уладзіміра, і ён сербануў яшчэ кавы.

      Троіца маўчала, абдумваючы тое, што з імі здарылася. Мiнчук вырашыў перайсцi да мэты свайго візіту, ды сказаў:

      – І што ж у вас за археалогія цікавая, раскажыце, калі ласка.

      Віка разгарнула да госця ноўтбук, на экране якога былі здымкі знаходак Мечыслава.

      – Фоткi артэфактаў я ўжо і так бачыў, – сказаў малады чалавек. – Спадзяюся, я змагу ўбачыць гэтыя любаты і ў рэальнасці?

      – Зразумела, – прамовіў Мечыслаў, жуючы круасан.

      – Я так разумею, – сказаў Уладзімір, – што галоўная наша задача расшыфраваць гэты рукапіс з бутэлькі, то бок пасланне скрозь стагоддзі ад Панятоўскага.

      Маладыя гарадзенцы кіўнулі.

      – Пакажыце яго, – дадаў мінчанін.

      Віка шчоўкнула па клавіятуры ноўтбука і перад гісторыкам паўстал фотаздымак пергамента з надпісам. Уладзімір ведаў яго на памяць, з таго часу, як ён атрымаў паведамленнем на сваю старонку ў сацыяльнай сетцы гэты тэкст, ён столькі разоў яго чытаў, што мог бы распавесці яго нават прачнуўшыся ад удару грому, але фота пергамента бачыў упершыню. І яно зрабіла на яго вялікае ўражанне. Прабягаючы тэкст вачамі, ён чытаў:

      «Рыцар Salsinatus імёны свае ў трыкутнік склаў. Пастаў абраных па імёнах на месцы іх у дзень прыходу рыцара ў свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа ў імёнаў трыкутнік. Адказ у імёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго ў дзень прызначаны»

      – Пергамент проста магічны, – сказаў Уладзімір услых.

Скачать книгу