Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 17

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк Жаночыя лёсы

Скачать книгу

ты прападала? Цэлы дзень цябе шукаў.

      – Хіба мы раней сустракаліся? – здзівілася Ада.

      – Я – Мікола Патапеня з вёскі Марудава. Ты ж мне лісты пісала, кансультавала наконт вершаў.

      Ада ўспомніла, гэта быў адзін з пачаткоўцаў, вершы якога яна часам друкавала на літаратурных старонках раёнкі, а часам дасылала яму лісты і раіла, што і як паправіць, каб дацягнуць твор да пэўнага ўзроўню.

      – Ну, заходзь, зямляк, расказвай навіны.

      Хлопец прайшоў да стала, паставіў гітару, сеў па-гаспадарску зручна і паведаміў:

      – Усё выдатна! Удалося вырвацца з вёскі, развітацца з ветэрынарствам. Ажаніўся з мінчанкаю, Міланаю завуць. Жыву пакуль з цешчаю, але, на шчасце, яна амаль увесь час на лецішчы пасецца. Паступіў у літінстытут на завочнае, прыехаў на ўстановачную сесію, дазнаўся, што і ты тут, вырашыў наведаць.

      – Добра, будзем піць гарбату. Я на кухню на колькі хвілін, ты не сумуй.

      Ада ўскіпяціла чайнік, заварыла гарбату, зрабіла бутэрброды, паставіла варэнне, цукар, печыва, наліла ў кубкі вару, запрасіла:

      – Частуйся, калі ласка, і расказвай, што там у Мінску?

      – Нічога асаблівага, тое, што і ў Маскве: чэргі, талоны, дэфіцыт.

      – Што пішаш?

      – Вершы пакуль, але ёсць задумы і на прозу. Хочаш, раскажу сюжэт, толькі ты не ўздумай красці.

      – Бог з табою, нашто мне твой сюжэт? Дам табе параду: ніколі не расказвай пра тое, пра што збіраешся пісаць. Выгаварышся – і стане табе нецікава.

      – Можа, і так, – пагадзіўся хлопец.

      – Але ты і жук! Адзіны раз прапусціла заняткі, дык ты тут жа прыйшоў мяне шукаць! І да каго? Да загадчыцы навучальнай часткі!

      – Прабач, я не ведаў, што ты загуляла. Вельмі хацелася пабачыцца. Можа, я табе паспяваю, каб віну загладзіць?

      – Паспявай, калі маеш жаданне.

      Хлопец узяў у рукі гітару, пашчыпаў струны і сказаў:

      – Словы і музыка мае.

      – Выдатна. Ты і нотную грамату ведаеш?

      – Нашто яна мне? Мелодыю трымаю ў галаве. Наогул кожны верш мае сваю мелодыю і рытм, ці не заўважала?

      Ён зацягнуў сіплаватым голасам нешта невыразнае, трэнькаў на струнах аднастайна, хіба мог ён параўнацца з Касьянам, у якога гітара ў руках быццам ажывала і выцінала дзівосныя гукі, а сам музыка так рухаўся па сцэне, нібы спраўляў нейкі таямнічы абрад. Ада ўзіралася ў смуглявы твар госця, чорныя вузкія вочы пад калматым чубам і думала: «Мала ў ягонай знешнасці славянскага, хіба толькі мова. Найхутчэй атрымалі ягоныя продкі генетычную спадчыну ад качэўнікаў-обраў, якія некалі межавалі са славянамі ды збыткавалі з іх. На зіму сяліліся ў сем’ях славян, сілком бралі сабе іх жонак і дзяўчат, а пасля з’язджалі, а чарнявыя нашчадкі заставаліся ў славянскім асяроддзі».

      – Мікола, скуль ты родам? – спытала яна.

      – З Палесся, – не без гонару адказаў ён, – на Бабруйшчыну мяне накіравалі працаваць ветэрынарам пасля тэхнікума.

      – Там дзе рэчка Обраўка, вёска Обрава ды горад Кобрын – твая

Скачать книгу