Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 2

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк Жаночыя лёсы

Скачать книгу

пастукаў у дзверы. У пакой увайшла невысокая прывабная маладзіца, старэйшая за Аду, але дагледжаная і з густам апранутая. Валасы, падстрыжаныя да плячэй, падтрымліваў бліскучы абручык пад колер бэзавай сукенкі. Яна адразу заўсміхалася. Было відно, што ўжо не раз наведвалася сюды.

      – Заходзьце, заходзьце Эмілія Міхайлаўна, – запрасіла загадчыца. – Гэта ваша аднакурсніца з Беларусі – Ада Ліцвінка, знаёмцеся.

      – Вельмі прыемна, – гулліва адказала маладзіца. – Завіце мяне проста Эма.

      – Ну, дзяўчаткі, у калідоры вісіць расклад, запасайцеся сшыткамі, асадкамі – і ў добры час. Вучыцца ў нас не надта цяжка, але прапускаць заняткі не раю, таму што, як бы мы лаяльна не ставіліся да сваіх курсантаў, усё ж вам давядзецца здаваць залікі і экзамены, каб урэшце атрымаць дыплом.

      – Мы будзем вельмі дысцыплінаванымі, – паабяцала Эма. – Не ведаю, як у Ады, а мой сын ужо дарослы і самастойны, ніхто маёй вучобе замінаць не будзе.

      – Ды калі ж вы паспелі? – здзівілася Наіна Андрыянаўна.

      – Само сабою атрымалася, – усміхнулася Эма, у яе паставе адчувалася задаволенасць сабою і лёсам, быццам яна дасягнула ўсяго, да чаго імкнулася, а вучоба для яе будзе прыемным баўленнем часу.

      – А ў мяне дзяцей пакуль няма, – адказала Ада. – Муж застаўся дома. Так што мяне таксама ніхто не будзе адрываць ад заняткаў.

      – Вось і выдатна, будзем лічыць што я займела дзвюх прыкладных курсантак.

      – Скажыце, калі ласка, як тут вучыўся наш славуты пісьменнік Уладзімір Караткевіч? – спытала Ада.

      – Выдатна вучыўся. Вельмі здольны быў.

      – Ці чыталі вы ягоны раман «Нельга забыць» пра той час? Ён быў у некага закаханы?

      – У выкладчыцу Ніну Молеву… Ведаю, што ёсць такі твор, але не чытала. Па-беларуску не разумею…

      – Ды ў нас усё проста, як гаворыцца, так пішацца і чытаецца. Там ён вас назваў Галінаю Іванаўнай…

      У дзверы зазірнулі. Наіна Андрыянаўна ўзрадавана сказала:

      – Заходзьце! Хто там такі нясмелы?

      У пакой увалілася гурма хлопцаў, сярод іх быў і Гоша, якога Ада сустрэла ў інтэрнаце. Загадчыца пачала з імі знаёміцца. Ада з Эмай выйшлі з пакоя, наблізіліся да дошкі з раскладам, пачалі чытаць дысцыпліны, якія належала вывучаць. Чаго там толькі ні было: руская літаратара, гісторыя Расіі, філасофія, эстэтыка, тэорыя літаратуры, гісторыя эканамічных вучэнняў, тэатральнае і выяўленчае мастацтва, замежная літаратура, мова мастацкіх твораў, спецкурсы па творчасці рускіх пісьменнікаў XIX – ХХ стагоддзяў…

      – Вы з якога горада? – спытала Эма.

      – З Бабруйска. Невялікі гарадок, недалёка ад Мінска, мо чулі?

      – Чула, там, здаецца, шыны робяць. І чым вы там займаліся?

      – Працавала ў раённай газеце.

      – Дык мы калегі. Я таксама з газетчыкаў. Раней мы жылі ў Свярдлоўску, а потым пераехалі

Скачать книгу