Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 3

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк Жаночыя лёсы

Скачать книгу

чым яна збіраецца сёння займацца.

      – Мусіць, паеду глядзець Маскву. Зусім яе не ведаю. Толькі аднойчы была на экскурсіі. Нас правезлі на аўтобусе па горадзе, паказалі Траццякоўскую галерэю, павадзілі па Крамлі міма вялізнай пушкі і звона, завялі ў маўзалей, на гэтым усё скончылася.

      – Калі дазволіце, стану вашым гідам, з намі яшчэ Сеня Хмурноў паедзе. Ён наогул у Маскве ўпершыню. Хлопец з Чувашыі. Я ў яго пытаў, мо там у вас усе зачувашаныя? – засмяяўся Гоша. – Ён кажа, што сапраўдных чувашоў толькі ў вёсцы можна знайсці, раствараюцца дробныя народы ў рускай культуры, як у сернай кіслаце. Савецкі Саюз – своеасаблівая імперыя, турма народаў. Але яна ўжо хістаецца, вось-вось абваліцца. Адчуваеце?

      – Украіна яшчэ трымаецца мовы, традыцый, а ў нас… – Ада безнадзейна махнула рукой. – Мы хутка дарэшты растворымся…

      – Усё будзе добра. У паветры пахне пераменамі. Я гэта адчуваю, асабліва ў Кіеве.

      – Дай Бог…

      – Дык як вы? Далучаецеся?

      – Паедзем, – пагадзілася Ада. – Дайце мне хвілін дзесяць на зборы.

      – Выдатна, – Гоша зірнуў на гадзіннік. – У дзесяць сустракаемся, я вам пастукаю ў дзверы.

      Ада пераапранулася з халата ў цёмную трыкатажную сукенку, накінула лёгкую куртку з зеленаватай плашчоўкі. У Маскве стаяў ясны і цёплы пачатак верасня, але на ўсялякі выпадак трэба было перастрахавацца, раптам надвор’е зменіцца. Прычасалася, пакруцілася перад люстэркам, якое вісела на сцяне. Потым прыдзірліва агледзела пакой, ці ўсё на месцы. Учора яна вымыла падлогу, дзіву далася: пад ложкам сабраўся таўшчэзны слой пылу. Ніколі такога не бачыла! Мусіць, тут шмат гадоў жылі мужчыны, якія ніколі не прыбіралі ў пакоі. Ада працерла вокны, павесіла новыя шторы, на стол паставіла талерку з яблыкамі, як звычайна рабіла дома. Яе маці жыла на ўскраіне горада, за вузенькай і зарослай аерам рэчкай Бабруйкай, у прыватным доме, мела стары сад, які раз у чатыры гады так буйна пладаносіў, што не ведалі куды падзець тую садавіну. Новае жытло Ады пахла бабруйскімі яблыкамі і мела даволі прыемны і ўтульны выгляд. У дзверы пастукалі. Ада адчыніла, убачыла Гошу, а з ім маладога мужчыну, невысокага, з чорнымі вачамі і прыемным тварам.

      – Знаёмцеся, гэта Сеня Хмурноў, – сказаў Гоша.

      – Вельмі прыемна. Нядобра знаёміцца праз парог. Зайдзіце на хвілінку ў пакой.

      – Ну, паглядзім, як вы тут уладкаваліся, – Гоша смела пераступіў парог доўгімі нагамі. – Выдатна! Так могуць прыхарошыць звычайны інтэрнацкі пакой толькі жанчыны.

      – А вы хлопцы хто, паэты ці празаікі? – спытала гаспадыня.

      – Па нас не відно? – іранічна спытаў кіеўлянін.

      – Гоша падобны на паэта, узнёслы, парывісты, а наконт Сені не ведаю… – адказала Ада.

      – Так, я пішу вершы, – сказаў Гоша, – але на курсах мы абодва лічымся перакладчыкамі. Будзем нешта ці некага перакладаць з боку на бок.

      – Жадаю поспеху, – засмяялася Ада, пачаставала хлопцаў яблыкамі, і разам яны рушылі аглядаць горад.

      Прайшліся па праспекце Руставелі

Скачать книгу