Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 4

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк Жаночыя лёсы

Скачать книгу

Гоша.

      Яны пастаялі яшчэ трохі, паўзіраліся ў шэры бетон і зноў рушылі да метро. Наступным пунктам экскурсіі аказалася Лубянка. Гоша падвёў спадарожнікаў да пустога пастамента і сказаў:

      – Тут стаяў помнік Дзяржынскаму. Ідалы адлятаюць у вырай.

      – Дзе іх вырай? – насмешліва спытала Ада і сама адказала: – Дзе ходзіць прывід камунізму.

      – Кожны народ здатны сам сабе ствараць ідалаў. Савецкія, думаю, пойдуць на пераплаўку, – выказаў меркаванне Гоша. – З іх зробяць новых, не менш экзатычных балванаў. Вось яна, знакамітая Лубянка, дзе перамолвалі лепшых людзей Расіі, Украіны, Беларусі, Чувашыі…

      Яны глядзелі на доўгі будынак, дзе праём кожнага акна абрысамі нагадваў жаўнера, які гатовы быў бараніць існуючую ўладу і караць усіх, хто не адпавядаў пэўным патрабаванням палітычнай сістэмы. Гэты механізм семдзесят гадоў дзейнічаў зладжана, але раптам нейкая дэталь у ім зламалася, і ён пачаў рабіць збоі, што і вылілася ў падзеі лета 1991 года, калі ўзнікла пагроза дзяржаўнага перавароту і часова ўладу захапіў так званы Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы. Пра абарону Белага дома ў Маскве было вядома з трансляцый па тэлебачанні, але потым усё супакоілася, і Ада без трывогі выехала ў сталіцу СССР, тым больш што яе наогул не цікавіла палітыка.

      – Цяпер паедзем на Старую плошчу, – сказаў Гоша і рушыў да станцыі метро.

      Ада з маўклівым Сенем паспяшалі ўслед за ім. Зноў з грукатам пранесліся некалькі станцый метро, падняліся наверх і апынуліся перад высокім шматпавярховым будынкам з вялікімі вокнамі.

      – Тут засядаў Цэнтральны камітэт кампартыі СССР! А цяпер яго няма! Камуністы таўкуцца з плакатамі на Чырвонай плошчы, ніяк не могуць паверыць, што іхняя ўлада скончылася, – сказаў самазваны гід.

      Ад будынка, да якога прывёў Гоша, веяла тым прыгнечаным і цяжкім пачуццём, якое звычайна людзі адчуваюць на могілках. Хаця, зрэшты, так яно і павінна быць. Арганізацыя, не здатная стварыць прыстойныя ўмовы існавання для людзей, заўсёды патыхае мярцвячынай.

      – Раскажу анекдот, праўда, стараваты. – сказала Ада. – Славу Метравелі ведаю, Славу Старшынава ведаю, а Славу КПСС не ведаю.

      – Гэта, мусіць, бабруйскія габрэі такі прыдумалі? – спытаў Гоша.

      – Цяпер у Бабруйску габрэя днём з агнём не знойдзеш. Ці яны дурні сядзець у правінцыі?

      Масква святкавала Дзень горада, спяшала ў будучыню, а Гоша, Сеня і Ада таўкліся на яе мінулым, якое прыгнятала настрой. Гід нарэшце адчуў гэта сам і сказаў:

      – Нешта мы ходзім, як пахавальная каманда.

      – Я таксама падумаў, каб дзе піва папіць, – азваўся Сеня, які да гэтага ўвесь час маўчаў.

      – Паедзем да маіх знаёмых у наша прадстаўніцтва. Я пазнаёмлю вас з сапраўднымі хахламі, хоць сам я напалову рускі, але Украіна мая радзіма, якую я вельмі люблю, – сказаў Гоша і рынуўся ўперад, Ада з Сенем ледзь паспявалі за ім.

      «Усе мы нешта і некага яўна ці ўпотай любім, але далёка не ў кожнага хапае смеласці адкрыта пра гэта сказаць, прынамсі, я мо толькі ў вершах

Скачать книгу