Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 5

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк Жаночыя лёсы

Скачать книгу

і яна міжвольна падумала, што можа і самастойна аглядаць Маскву, не абавязкова ўвязвацца ў нечыю кампанію.

      Нарэшце Гоша развітаўся са сваімі землякамі і прапанаваў яшчэ наведаць знакаміты Арбат. Ада і Сеня пагадзіліся. Метро зноў за лічаныя хвіліны даімчала іх да мэты, што ні кажы, вельмі зручны транспарт. На Арбаце гэтым святочным днём было шматлюдна, як на кірмашы. Гандляры прадавалі карціны і матрунак, размаляваных пад Сталіна, Брэжнева, Гарбачова і Ельцына. Мастакі пісалі эцюды на мальбертах. Музыкі ігралі на гітарах, саксафонах, скрыпках. Нейкі хлопец у вышыванцы нешта далікатна выцінаў на дудачцы. У расчыненыя футаралы зрэдзь-калі сыпаліся манеты. Людзі сядзелі за столікамі, пілі ды елі. Усё тут было дарэчы, усім хапала месца.

      Сеня зноў захацеў піва, Гоша падтрымаў яго, Ада згадзілася папіць кавы. З кубачкам яна падышла да гітарыста, які віртуозна выконваў нейкую класічную рэч, і падумала, што Касьян тут таксама мог бы знайсці магчымасць для выяўлення ўласных музычных здольнасцей. Але ён, мабыць, так і не сабраўся напісаць заяву на курсы, прынамсі, нічога пэўнага не адказаў на яе прапанову паехаць разам на вучобу. А раптам усё ж прыедзе!

      Дамоў вярталіся пад вечар. Убачылі ў небе вялізныя рознакаляровыя паветраныя шары, якія з-за ціхага надвор’я доўга віселі без руху на адным месцы. Паназіралі трохі за імі, пасля толькі спусціліся ў падземны пераход. Там было тлумна і шумна. Ішлі галерэяй да метро. Гоша з Сенем пачалі пераморгвацца, аглядаючы дзяўчат, якія стаялі ўдоўж сцен. Ада не адразу зразумела, што яны маюць на ўвазе, мо проста ацэньваюць масквічак з мужчынскага пункта гледжання. Хлопцы ёсць хлопцы, яны не могуць абыякава праходзіць міма хараства ў спадніцах. Аднак Гоша патлумачыў:

      – Путаны выйшлі на паляванне…

      – Калі ёсць попыт, дык будзе і прапанова, – адказала Ада. – Патрыярхальны свет нарадзіў шмат заганных з’яў у грамадстве. Я нікога не хачу пакрыўдзіць.

      – Згодны, – пацвердзіў Гоша. – У нашым свеце шмат недасканалага, але нам гэтага не паправіць.

      – А мяне ўсё задавальняе, – прамовіў Сеня. – Я гатовы любіць путан і сваю жонку, Маскву і сталіцу маёй Чувашыі, Чэбаксары, і ўвесь свет наогул!

      – Каб дазваляла каліта! – засмяяўся Гоша.

      – Гэта ты трапна прыкмеціў.

      Ада і не заўважыла, як хутка праляцеў дзень, толькі зараз успомніла, што яны не абедалі, а пара ўжо і павячэраць. Таму запрасіла хлопцаў:

      – Прыходзьце да мяне праз гадзінку, я бульбу звару.

      Яны ўзрадаваліся і паабяцалі з’явіцца абавязкова. У бедным абшарпаным літінстытутаўскім інтэрнаце не было лядоўні. Таму харчы, якія хутка псуюцца, тут купляліся ў такой колькасці, каб іх адразу можна было з’есці. Калі што і заставалася няз’едзенае, дык ставілася ў халодную пару года паміж двайнымі рамамі акна ці вешалася за фортку.

      Ада наабірала бульбы, пакінула на малым агні

Скачать книгу