Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 8

Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк Жаночыя лёсы

Скачать книгу

чутных толькі яму. Ягоныя жэсты, поступ, позіркі падпарадкоўваліся дзіўнаму рытму. Ада не магла адарваць ад яго вачэй і яшчэ не розумам, а падсвядома разумела: менавіта гэтага чалавека яна кахала з той самай сустрэчы ў сне.

      Калі прагучалі апошнія акорды, слухачы, зачараваныя спевамі, колькі хвілін маўчалі, не прымаючы расстання, а потым зала ўзарвалася магутнымі воплескамі. Нецярплівыя дзяўчаты пабеглі на сцэну з кветкамі. Спявак галантна цалаваў ім ручкі і дзякаваў. Ада тым часам накіравалася за кулісы. Яна сустрэла Касьяна, які нёс ахапак букетаў, ля грымёркі, сказала, што з’яўляецца аглядальнікам аддзела культуры мясцовай газеты, вельмі ўражаная яго выступленнем і хацела б узяць інтэрв’ю, каб шырэй расказаць пра яго чытачам.

      – Аглядальнік? Хочаце мяне агледзець? – іранічна пасміхнуўся бард, Ада сумелася ад пачутага. – Праз гадзіну ў мяне яшчэ адна сустрэча ў клубе санаторыя. Можа, толькі пасля таго пагутарым.

      – Добра, – згадзілася яна.

      – А ведаеце што, пачакайце мяне хвілінку, я збяру свае рэчы, і на маёй машыне паедзем на новую сцэнічную пляцоўку. Што ж гэта я кветкі трымаю? Гэта вам…

      Ада адхіснула ад гары букетаў, прамаўляючы:

      – Не трэба! Гэта ж вашы!

      – А куды я іх падзену? У гасцініцу павязу ці што? Бярыце, вам яны вельмі пасуюць.

      Ада прыняла кветкі, паклала на абшарпаны стол, які стаяў за кулісамі, паскладвала іх, павыкідвала цэлафанавыя абгорткі, якія непрыемна шаргацелі. Калі Касьян выйшаў з грымёркі, яна ўжо стаяла з гожым акуратным букетам.

      – Якое хараство! Давайце я вазьму вас на працу кветканосцам! – пажартаваў ён.

      – Згодная, – адказала Ада, ледзьве хаваючы хваляванне.

      Вельмі ж недасяжна прыгожы быў гэты чалавек. Ада мела, як яна лічыла, сціплую знешнасць, была сярэдняга росту, звычайны круглы твар, дробныя рысы, зялёныя вочы, каштанавыя валасы. Але на яе звярталі ўвагу хлопцы мо найперш таму, што было ў яе паставе, вачах, аблічы нешта ўзнёслае, рамантычнае, што прыходзіць з далучанасцю да паэзіі.

      – Зараз паедзем у санаторый, будзеце яшчэ і маім навігатарам, бо я ў вашым горадзе ўпершыню, – прапанаваў Касьян.

      – З задавальненнем. Паедзем туды, – Ада ўзмахнула рукою, паказваючы напрамак, і не ўтрымалася, каб не спытаць. – Ці даўно вы выступаеце?

      – Не так даўно, гадоў пяць.

      – Шкада, што раней да нас не прыязджалі. Гледачы атрымалі вялікае задавальненне. Я таксама…

      – Дзякую, – адказаў Касьян, на секунду адрываючы позірк ад дарогі. – Калі адчуваеш, што твая праца прыносіць радасць людзям, што ты – не проста блазан на сцэне, які выйшаў павесяліць публіку, а крануў іхнюю душу, самыя патаемныя струны, дык жыццё набывае сэнс.

      – Дзе ваша сталае месца працы?

      – У Гародні, у філармоніі, а раней сам па сабе трэнькаў.

      – Не

Скачать книгу