Трыкутнiк караля. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Трыкутнiк караля - Яўген Аснарэўскі страница 10
– Усё правільна? – спытаў Панятоўскі.
– Так, усё менавіта так як павінна быць, – адказаў Панурыш.
Прабіў гадзіннік. Кожны ўдар глуха адлятаў ад столі да падлогі, і у змрочнай зале гэтыя гукі здаваліся па-сапраўднаму злавеснымі. Кароль здрыгануўся пры апошнім удары і, матнуўшы галавой, сказаў:
– Значыць, я буду жыць у Пецярбургу?
– У Мармуровым палацы, Ваша Вялікасць.
Скрыжаваўшы рукі на грудзях і паківаўшы галавой, Панятоўскі ўсміхнуўся.
– Добра быць усёведаючым, Якаў? Аб вашым дары мараць многія. Але я змагу загладзіць свой грэх? Як і вы?
– Не так ужо і добра, Ваша Вялікасць, але я не скарджуся. Грэх не ваш, а мой.
Кароль устаў, і Панурыш адразу ж падняўся ўслед за ім.
Панятоўскі падышоў да акна. У далі цямнеў Нёман, на супрацьлеглым беразе якога, гарэлі агеньчыкі ў драўляных хатках, над стрэхамі якіх віўся ледзь бачны дымок. Панурыш стаяў за спіной караля. У цьмяным святле нешматлікіх свечак выгляд у госця быў таямнічы ды змрочны.
– Ну што ж… – сказаў кароль.
Панятоўскі вярнуўся да свайго крэсла, побач з якім стаяла невялікая скрыначка, уся пакрытая вытанчанымі завіткамі. Адкрыўшы яе, кароль дастаў сярэбраную капсулу са сваёй манаграмай і запытальна паглядзеў на Панурыша.
– Гэта тое, што трэба, Ваша Вялікасць, – сказаў Якаў.
Каралеўскі госць зірнуў на свой пярсцёнак, на якім быў выкладзены ўпрыгожаны дробнымі смарагдамі трыкутнік. Кароль прасачыў яго погляд.
– Калі б я не ведаў, што вы таксама своеасаблівы кароль, я мог бы здзівіцца наяўнасці ў вас такога скарба, – сказаў Панятоўскі.
– Гэта сямейная рэліквія, Ваша Вялікасць, – адказаў Панурыш.
Засунуўшы руку за пазуху, Якаў дастаў адтуль нейкі скрутак цёмнай тканіны. Разгарнуўшы яго, ён выцягнуў невялікі, згорнуты аркуш пергаменту.
– Вось пяргамент, на якім Вашай Вялікасці варта пісаць, – нізкім голасам прамовіў Панурыш.
– Мабыць, нам спатрэбіцца больш святла, – адказаў кароль.
Панурыш падышоў да аднаго з падсвечнікаў і, выдраўшы свечку, зрабіў некалькі крокаў у бок невялікага століка, на якім стаяў залачоны кандэлябр. Ён запаліў кожную з трох свечак кандэлябра ад свечкі, якую трымаў у руках, а затым вярнуў яе на месца. Падсунуўшы крэсла да стала i з павагай схіліўшыся, ён даў зразумець каралю, што той можа заняць сваё месца і прыступіць да ліста.
– Гэтыя