Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі страница 3

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

было вельмі старое, час не пашкадаваў яго. Выступаў адно верхні крыж, а на месцы падковы і ніжняга крыжа было пустое паглыбленне. Як быццам крыж ды падкову выламалі са шчыта.

      Пакуль Янка так уважліва разглядаў гэтае цікавае і загадкавае люстэрка, дзед узяў усё неабходнае і працягнуў унуку вуду, якая прызначалася яму. Але Янка захапіўся разглядваннем люстэрка і не заўважыў, што дзед яму падае. Стары гэта прымеціў і на пэўны час знерухомеў. Ён пазіраў то на Янку, то на люстэрка, у ягоных вачах з’явіліся смутак і задуменнасць, нібыта нарынулі на яго нейкія старыя ўспаміны раптам. Янка адчуў пільны позірк дзядулі і павольна павярнуў галаву.

      – Дзед, а што гэта за люстэрка? – запытаўся хлопчык з непрытоенай цікаўнасцю.

      – Гэта… – дзед і жадаў нешта сказаць, ды нешта стрымлівала, нібыта тое люстэрка захоўвала таямніцу. – Гэтае люстра яшчэ ад майго дзеда.

      – Уга! – не мог стрымаць захаплення і здзіўлення хлопец. – Такое старое?!

      – Так, Янка, так. І люстэрка, і куфар – усё спадчына па ім.

      – А тое, што ў куфры?

      – Часткова. Нешта засталося яшчэ ад яго, а так рознае.

      – Як цікава! А што ў куфры?

      – Нечага цікавага амаль няма. Так, старыя рэчы. Але… – раптам дзед змяніўся ў твары, пра нешта задумаўшыся.

      – Што, што? – пацікавіўся хлопец, гледзячы на яго вачыма, якія ажно палалі.

      – Ёсць там нешта… Ужо нават і не ведаю, ці варта табе казаць?

      – Так, так, варта, дзеду! Ну скажы, што? – усхадзіўся заінтрыгаваны Янка, ледзь не падскокваючы.

      – Не ведаю, мо і варта. Усё ж такі насамрэч тое датычыцца цябе, – уздыхнуў дзед.

      – Мяне? – схамянуўся хлопец.

      Дзед моўчкі нахіліўся і прасунуў руку за куфар, за якім вісеў ключ, адамкнуўшы замок і адкінуўшы дзверцы, стары прамовіў:

      – Так. Не ведаю як, але, мяркую, менавіта цябе. Ну, магчыма, яшчэ і тваёй сястры.

      Хлопцу ад такой неспадзеўкі нібы мову заняло. Гэтыя словы вельмі насцярожылі яго, і ён моўчкі назіраў за дзедам.

      А той пачаў па чарзе выцягваць з куфра ягонае змесціва. Падкову, яшчэ нешта і яшчэ… Затым дзядуля зачыніў вечка і сеў на куфар, трымаючы ў руках нейкія рэчы.

      – Вось, – прамовіў дзед і працягнуў нешта Янку. – Мой дзед мне некалі наказаў, каб я, як прыйдзе час, перадаў гэта сваім унукам.

      – А што там?

      – Што да чаго, я і сам не ведаю. Шчыра кажучы, я даўно ўжо і забыўся на ўсё гэта. І ўспомніў толькі цяпер, калі пабачыў цябе ў рыцарскіх даспехах і з якім захапленнем ты глядзіш на гэтае люстэрка. Дзед мне загадаў ніколі яго не выкідаць і перадаць гэтыя рэчы вам. Пэўна, час надышоў.

      – А навошта ўсё гэта нам?

      – Не ведаю, – пацепнуў ён плячыма. – Мой дзед сказаў, што як прыйдзе час, вы самі здагадаецеся, што і навошта.

      І ён працягнуў рэчы ўнуку, якія той уважліва ўзяўся разглядаць. То былі невялічкая падкоўка, крыжык, таксама невялікі і прыгожы

Скачать книгу