Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі страница 4

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

з хаты і скіравалі да ракі, што цякла непадалёк ад дому. Янка ніяк не мог супакоіцца. Яму дужа карцела парыбачыць з дзедам, і ў той самы час ён ніяк не мог забыцца на тыя таямнічыя рэчы, якія ажно зачаравалі юначы розум.

      Незаўважна дапялі да месца, дзе любіў рыбачыць яго дзед. Тое быў дужа маляўнічы куток, асабліва такім выдатным ранкам. Лёгкая смуга стаяла над ракой, а ценькія прамяні сонца яе фарбавалі ў таямнічы памаранчава-барвовы колер. Было крыху прахалодна, асабліва паблізу вільготнага берага, але ўсё гэта такім чароўным ранкам зусім не заўважалася. Ды і пасля гарачага сняданку вудалі пачуваліся ўтульна.

      – Вось і прыйшлі, – прамовіў дзядуля. – Маё ўлюблёнае месца.

      – Разумею. Тут надзвычай прыгожа, – пагадзіўся Янка.

      – А яшчэ тут найлепей бярэ, асабліва цяперака.

      – А чаму?

      – Бо рыба снедае, і прыхавацца тут ёсць месцайка, – паказаў ён на карэнне дрэў, якое сыходзіла проста ў ваду. – У гэтым месцы рыба торкае заўжды добра, даспадобы ёй тут.

      – Ага! Значыцца, рыба нам сёння забяспечана?

      – Анягож! Сумаваць дакладна не давядзецца, абяцаю!

      Яны паставілі рыбацкія зэдлікі і пачалі раскладаць рэчы. Вуду дзед разгортваў так асцярожна, нібы тую выштукавалі з крышталю. Але ж якая файная яна была! Відаць, тата Янкі доўга яе абіраў і аддаў за яе немалыя грошы.

      – Добрая вуда! – не мог нацешыцца стары. – Такой дакладна ні ў кога ў нашай вёсцы няма. Дый што там у вёсцы – у наваколлі не знойдзеш! Ну, паглядзім, як яна ў справе.

      Дзед замахнуўся, і з лёгкім свістам гачок паляцеў далёка ў раку, размотваючы за сабою лёску. Шпулька вуды закруцілася хутка-хутка, але так ціха, што яе звычайнага ляску стары амаль не пачуў.

      – Ну, з такой вудай мы сёння пэўна вернемся з рыбай, – задаволена прамовіў дзед. – А ты, юны вудаль? Закідвай! Ці не развучыўся яшчэ? – падахвочваў ён унука.

      – Я? Не-а! – пахітаў Янка галавой.

      У яго, безумоўна, не было гэтулькі досведу наконт рыбацкай навукі, як у дзеда, але вудай малец ужо ўмеў карыстацца. Хай сабе і не як праўдзівы рыбак, але досыць добра і спрытна. Хлопец замахнуўся і таксама закінуў гачок у раку.

      – О, малайчына! – пахваліў яго дзед. – Добры рыбак!

      – Ну дык ёсць у каго!

      І яны, задаволеныя сабой, распачалі лавіць рыбу. Пэўны час гэта адцягвала разважанні Янкі. Але, гледзячы на павольную плынь ракі і на паплавец, які калыхаўся на воднай роўнядзі, думкі самі сабой вярталіся да хлопца.

      – Дзеду! – паклікаў ён.

      – Ну чаго, Янка?

      – Слухай, а што гэта за шалом такі са шчытом быў над люстэркам? Да герба так падобна.

      – Дык гэта і ёсць герб, – усміхнуўся стары.

      – Цікава! А ён проста так там вісіць ці чыйсьці?

      – Гэта герб тваіх продкаў!

      – Маіх продкаў? У нас што, быў свой герб? – шчыра здзівіўся хлопец.

      – Наш род належаў да гэтага герба і карыстаўся ім.

      – Гэта

Скачать книгу