Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі страница 6
![Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі](/cover_pre1068087.jpg)
– Добра, вазьму з сабой.
– Можа, так для вас будзе лепей, – пагадзілася маці.
– Анягож! – падтрымаў тата. – Ім з сябрамі будзе куды весялей, чым з намі.
– А вы? – звярнулася мама да свёкра. – З намі пойдзеце? Не стаміліся?
– Я? Вядома ж, пайду. Мне ж рыбалка не ў цяжар была. Мне ж гэта хутчэй за звыклую забаўку.
– Ды і я таксама не тое што стаміўся, – быццам стаў апраўдвацца Янка, – проста не выспаўся, прачнуўся ж рана…
– Ніхто ж нічога не кажа, – супакоіў яго дзед. – Гэта мне, старому, ужо з рання не спіцца. А вам, вядома, проста неабходна высыпацца.
Дарослыя пераапрануліся і сабраліся выходзіць з дому. Але ўжо ў апошні момант дзед заўважыў, што вуды ён так і не прыбраў у камору.
– Во дзе ёлупень стары! – пакпіў ён сам з сябе. – Зусім вылецела з галавы.
– Ай, бацька, – звярнуўся да яго тата Янкі, – прыйдзем – прыбярэш. Выходзім.
– Не-не-не! – заўпарціўся дзед. – Рэчы заўжды мусяць быць на сваіх месцах. Пагатоў новая вуда, дарагая такая! А ты кажаш, каб яе вось так кінуў? Ды мне ж супакою не будзе, увесь час у гасцях буду думаць, як яна там.
– Добра. Толькі хутчэй, калі ласка. А то нас, пэўна, ужо чакаюць.
– Я зараз, хуценька.
Дзед падхапіў кінутыя рэчы і пашыбаваў з імі да каморы. Ён адамкнуў дзверы, усё паставіў, выйшаў і зачыніў дзверы. А затым падняў руку, каб замкнуць іх, мяркуючы, што ключ у замочнай шчыліне, і на імгненне знерухомеў, спрабуючы нешта ўспомніць.
– Дзіўна, – прамармытаў ён.
Ключа ў дзвярах не было. Стары пачаў аглядаць свае кішэні, але і там было пуста.
– Нічога не разумею, – прамовіў ён.
– Што такое? – запыталася жонка.
– Ды ключ, дакладна ж памятаю, што пакінуў яго ў дзвярах. Падаецца ж, не вымаў. Ці не? Мо ў каморы паклаў дзе? – выказаў ён здагадку і зноў пачаў шукаць.
– Ды хадзем ужо, проста прычыні дзверы. Што можа здарыцца з тваёй каморай за паўдня?
Але дзед нічога не адказваў, яго цяпер болей хвалявала пытанне, куды ён падзеў ключ.
– Ай, тата, і сапраўды, – карцела ўжо выйсці і бацьку Янкі, – проста прычыні дзверы. Дзеці ўдома, калі што – затэлефануюць. Нам жа тут недалёка ісці, гэта ж не ў суседняю вёску ці яшчэ куды.
– Ну добра, добра, – без асаблівай радасці змушана пагадзіўся дзядуля.
Ён проста прычыніў дзверы, яшчэ колькі секунд памуляўся каля іх, не маючы ахвоты пакідаць дзверы незамкнёнымі, а потым рашуча махнуў рукой і ўрэшце скіраваў з усімі да выйсця. Не ведаў ён тады, да чаго гэта ўсё можа прывесці. Хоць недзе там, у глыбіні, нешта тачыла яго. Ну, значыцца, лёс такі. Што наканавана…
Янка не бачыў усяго гэтага. Яго змарыла пасля ранняй рыбалкі і перакусу, і ён ужо амаль без сіл паваліўся на ложак. А Мілане, хоць тая і бачыла ўсё, гэта было не надта цікава.
Дарослыя ўрэшце сышлі, і дзеці засталіся