Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі страница 3

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

напачатку дзеці нават не хацелі пачынаць снежны бой. Многія пажадалі захаваць гэты цуд на памяць, дасталі свае тэлефоны і зрабілі памятныя здымкі бастыёнаў і сябе на іх фоне, пакуль ўся гэтая прыгажосць яшчэ не пацярпела зруйнавання. І толькі потым пачалі рыхтавацца да бою – назапашваць як мага болей снежак.

      Знянацку ў бок Янкі паляцеў першы камяк – гэта праціўнік без папярэджання вырашыў распачаць бой першым. А за ім і яшчэ цэлы залп. Не зусім сумленна, але часам гэтак і ў жыцці – трэба заўсёды быць напагатове да нечаканых удараў. І тут завязалася сапраўдная баталія. Снежкі паляцелі, нібы малыя пушачныя ядры, са свістам разразаючы паветра. І таксама эфектна ўразаліся ў сцены снежнай крэпасці, быццам, выбухаючы і разрываючыся на кавалкі снегу, як сапраўдныя снарады пры ўдары аб мур каменнай фартэцыі. Даставалася як абаронцам, гэтак і тым, хто нападае, камусьці трапным ударам ужо нават збіла шапку.

      Гэта біла па ваярах Янкі не толькі фізічна, гэта падрывала іх маральны дух. Бой напраўду яшчэ не пачаўся, а перавага ўжо была на баку праціўніка. Трэба было нешта прыдумаць, каб пераламіць сітуацыю. І ў галаве хутка саспеў план, хоць і рызыкоўны. Снежныя ўмацаванні знаходзіліся побач з вясковай школай, будынак якой быў невялікі, па гарадскіх мерках. Янка прапанаваў спрытнейшым хлопцам аббегчы школу, каб зайсці да непрыяцеля з тылу. А сам ён, разам з Міланай і астатнімі, застаўся трымаць абарону, ды яшчэ і ўзмацніў абстрэл, каб адцягнуць усю ўвагу на сябе. Гэта змяншала на пэўны час сілы, але магло даць шанец.

      Адасланых хлопцаў калі хто раптам і заўважыў, то хутчэй палічыў, што тыя вырашылі пакінуць поле бітвы. А насамрэч яны панесліся на ўсю моц, прыхапіўшы яшчэ па дарозе і сяброў, і ўжо праз пару хвілін былі за спінамі непрыяцеля. Нарабіўшы дарогай як мага больш снежак, яны пачалі закідваць ужо не прыкрытага саперніка. Гэта ж паслужыла і сігналам да агульнай атакі. Янка ўзняў сваю залогу[1], і ўсе дружна рынуліся ў бой. Цяпер праціўнікі былі ў разгубленасці, і ім заставалася толькі хавацца і прыкрывацца альбо ганебна бегчы з-пад абстрэлу. І ўжо хутка перамога была за камандай Янкі. Дзеці радасна ўсклікалі, цешыліся і абдымаліся.

      Праўда, пры нападзе дасталося і фартэцыі. І не толькі ад снежак. Хтосьці наскочыў на яе пры атацы, хтосьці наваліўся, абараняючыся, ці зачапіў, уцякаючы ад кідкоў. Але з большага сцены вытрымалі. Тое, што вытрымала, спаборнікі пакінулі на забаву малым, якія ўвесь час з захапленнем назіралі за шаленствам старэйшых і чакалі, калі і ім можна будзе пабавіцца ўнутры.

      Перамога ж была хутчэй умоўнай, потым усе дружна пайшлі далей гуляць. А на вечар дамовіліся сустрэцца, пайсці калядаваць па дварах. Усе прамоклі ды прытаміліся, але былі вясёлыя і ў добрым гуморы. Нарэшце па-сапраўднаму адчулі прывабнасць зімы і асалоду ад вакацый. За пацехамі мінула добрая палова дня, і дзеці пацягнуліся па хатах да гарачага абеду, адагрэцца і хоць трохі адпачыць.

      Маці, калі ўбачыла Янку з Міланай,

Скачать книгу


<p>1</p>

Засада, атрад, які знаходзіцца ў засадзе; застава, гарнізон; салдат, якога пакінулі на пастой.