Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі страница 4

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

была на кіі, шыкоўная і прыгожая. Янка, найверагодней, з ёй не даў бы рады, бо цяжкаватая была, таму яна прызначалася для таты. А Янка любіў хадзіць з буслом – звычайная лялька на палцы – галава з даўгой чырвонай дзюбай са штыкецін з вяроўкай, за якую, калі паторгаеш, то дошчачкі стукаліся адна аб адну і выдавалі гук, нібы насамрэч бусел клекатаў. Было нешта і для маці, якая любіла пераўвасабляцца ў цыганку – старыя, бабуліны, кажух ды некалькі пярэстых рознакаляровых хустак: і на галаву, і каб падвязацца. Заставалася надзець на шыю каралі, зрабіць яркі макіяж – і вобраз гатовы.

      У другой палове дня па іх завіталі сябры – клікалі за галоўных калядоўшчыкаў. Бо без дзедавай зоркі, што гэта за Каляды? У некаторых хатах таксама захоўваліся зоркі, размаляваныя з фанеры, але іх «гвязда» ў параўнанні, нават з імі ўсімі разам узятымі, была сапраўдным мастацкім творам. А іх бабця мела неверагодны прыгожы ды гучны голас і заўсёды была галоўнай «запявалай», за ёй цягнуліся ўжо і ўсе астатнія. Уласна, ёй роля «бабы» і адводзілася. Адпаведна, яе стары быў «дзедам», чый вобраз увасабляў агульны вобраз продкаў. Менавіта ён узначальваў гурт калядоўшчыкаў і павінен быў весці «казу». На дзядулю быў апрануты стары кажух, які ўжо шмат бачыў, з такой жа паношанай шапкай, яшчэ ўскудлачаны парык і прымацаваная доўгая сівая барада.

      Галоўны збор быў на ўскрайку вёскі, адкуль і пачыналі хадзіць па хатах. Там ужо сабралася з дзясятак удзельнікаў, таксама святочна апранутых, і добрая колькасць дзяцей, якія чакалі на ўрачыстасць. Былі і «цыган» з «мядзведзем», яшчэ адна «козачка», «жаўнер» і нават «чорт». Механошам быў іх дзядзька, стрыечны брат бацькі, які жыў на суседняй вуліцы. Чакалі толькі музыкаў, куды ж без іх. Праз некалькі хвілін падцягнуліся і яны, нарэшце можна было пачынаць.

      Пасля вясёлых прывітанняў музыкі зайгралі і заспявалі. Зазвычай яны распачыналі з песні на Раство «Учора з вячора»:

      Учора з вячора засвяціла зора.

      Зора засвяціла, свет узвесяліла.

      Свет узвесяліўся: Хрыстос нарадзіўся.

      Хрыстова раджэнне людзям на збаўленне.

      Людзі, выбягайце, Хрыста прывітайце.

      Хрыста прывітайце, нам каляду дайце…

      Пасля чаго ўсе рушылі з бадзёрай песняй «Ой, дзе ж мы ходзім»:

      Ой, дзе ж мы ходзім, дзе пахаджуем.

      Коліда, коліда, коліда, коліда.

      Мы на гэты двор ды захаджуем.

      Коліда, коліда, коліда, коліда…

      З ёй яны ўжо і заходзілі на першы двор, што быў па дарозе. У драўлянай хаце жыла шматдзетная сям’я. Калядоўшчыкі толькі пачалі праходзіць праз веснічкі, не дайшлі нават да хаты, а дзеці ўжо гуртам высыпалі, як гарох на вуліцу, хто што паспеў начапіць, і весела віталі калядоўшчыкаў. Тым часам настаў час Міланы.

      – Го-го-го каза, го-го шэрая,

      Дзе рожкі дзела?

      – На соль праела.

      – Го-го-го, каза, го-го шэрая,

      Лезь, каза, на печ

      Пакажы чапец…

      Мілана

Скачать книгу