Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі страница 7

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

і саломінку на багатага жаніха выцягнуў…

      – Вой, вой, надта ён мне патрэбны, – аднеквалася дзяўчына, а сама тым часам знянацку пачырванела. – Ды й, бадай, вырас ён ужо. Не забывайся, час там па-іншаму бяжыць.

      – Значыцца, і Цмок ужо вырас. Мо ўжо і лятаць здольны.

      – Вох, а вось яго б спаткаць я б насамрэч хацела.

      – Ды і Пугач там напэўна па нам засумаваў.

      – Усё, хопіць! Мяне гэтым не возьмеш. Будзе больш зручны момант, тады абавязкова наведаем. А зараз не будзем выпрабоўваць лёс. Вакацыі яшчэ доўгія, знойдзем час.

      – Час можа і знойдзем, але ці знойдзем ключы? Паразважай сама. Зараз яны ў нас, потым іх дзядуля забярэ – не знойдзеш. І бацькі самі сказалі – будуць вельмі позна. А гэта значыць, што можа і наогул дзесьці раніцай. І то добра, калі так. Думай.

      Далей Мілана ела моўчкі. Падобна, што яе брат меў рацыю. Яго аргументы гучалі даволі пераканаўча. Абставіны склаліся вельмі спрыяльна. І калі яшчэ выпадзе такі шанец, каб усё так выгодна супала, насамрэч не вядома. Ці будзе ён наогул?

      – Ну добра, я згодная! – здалася нарэшце яна.

      Брат адразу ж узбадзёрыўся і акрыяў! Акурат і падмацаваліся на дарогу.

      – Тады не будзем губляць часу!

      – Не будзьма!

      Яны хутка накіраваліся ў пакой збіраць рэчы, і менш чым праз пяць хвілін былі ўжо гатовыя. Праз плячо ў Янкі вісеў бінокль, у кішэнях ляжалі крэсіва і ліхтарык, а ў руках ён трымаў «ключы ад партала» – драўляныя крыжык і падкову. У Міланы на шыі вісеў чароўнай прыгажосці кулончык, а ў валасах бліскала дыядэма. Ды так па дробязі сяго-таго прыхапілі – перакусіць, бінт, усялякае ж у дарозе можа здарыцца. Адзінае што, у пярэднім пакоі яны задумаліся: а што апранаць?

      – Як думаеш, а там зараз таксама зіма? – разгубілася ў апошнюю хвіліну Мілана.

      – Па мне, дык там, здаецца, зімы наогул ніколі не бывае.

      – Можа, нам папросту шанцавала?

      – Магчыма і так. Зробім вось што – курткі апранаць не будзем, а як і там будзе зіма, то папросту вернемся па іх.

      – Згодная.

      На тым і сышліся. Падрыхтаваўшыся да чарговага падарожжа, Янка ўставіў ключ у дзверы каморы.

      – Хвалюешся? – спытаў ён сястру.

      У адказ яна толькі ўсміхнулася і адмоўна паматала галавой. Безумоўна ж, яны хваляваліся абое. Папросту не хацелі гэта паказваць. Дзверы адчыніліся, хлопец ўвайшоў і запаліў святло. За ім прайшла і сястра.

      – Ну што, хто першы? – усміхаючыся, спытаў брат.

      – Вядома ж ты! Мог і не пытацца. Ключы ж ад партала ў цябе.

      – Ну так.

      Янка ўзлез на куфар і правёў па раме люстэрка.

      – Нават дрыжыкі па руцэ пабеглі.

      – Давай ужо, смялей! – падбадзёрвала Мілана.

      Хлопец уставіў крыжык у герб, і па пакоі прабегся лёгкі ветрык. Брат з сястрой нават спалохана азірнуліся, але прыгадалі, што так было і ў мінулыя разы, і супакоіліся. Пасля таго, як была прымацаваная і падкова, крыжык выехаў на шрубе са шчыта.

      – Гатовая?

      Дзяўчына

Скачать книгу