Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі страница 10
Дзеці нават трохі разгубіліся. А да іх ужо падарваліся і рыцары з-за стала, усцешаныя сустрэчы.
– Чаму ж вы без папярэджання? Я б учыніў сапраўдны баль у гонар вашага прыбыцця.
– Дык мы хутчэй так, праведаць, – усё ніяк не маглі адысці юнакі ад гэтак гарачай сустрэчы.
– Адно толькі ваша з’яўленне для нас ужо свята!
Пасля караля дазволілі сябе расчуліцца і рыцары, кожны з якіх меў за гонар паціснуць руку Янку і схіліцца перад прыгажуняй Міланай, іх сапраўднымі героямі, якія ўжо некалькі разоў ратавалі каралеўства ад бяды.
– З якой жа мэтай ці з якой нагоды вы да нас завіталі? Ці можам вам чымсьці дапамагчы?
– Сумавалі па вас. Вось і вырашылі выправіцца ў шлях.
– І гэта правільна! Нам таксама вельмі вас не ставала. Гэта ж колькі мы не бачыліся? Гадоў дзесяць?
– Недзе так.
– Хм, – падзівіўся Мацей, аглядаючы Янку і Мілану, якія за такі час амаль не змяніліся. Хаця ў яго самога і валасоў сівых пабольшала, ды і рыцары, што тут прысутнічалі, былі ўжо не такімі маладымі. Але нічога не сказаў. – Ды што гэта я?! – раптам спахапіўся кароль. – Вы ж з дарогі, пэўна, галодныя?
– Не без таго.
– Я ўжо распарадзіўся, зараз нам пададуць абед. Спадзяюся, вы не адмовіце нам у сціплым застоллі?
– Гэта з радасцю, – усміхнуўся Янка, страўнік якога даўно ўжо прасіў падсілкавання.
Усе расселіся, і па хуткім часе на стале з’явіліся разнастайныя стравы. Наглядзеўшыся на гандлярскіх лаўках на прысмакі, яны гатовыя былі з’есці ўсё, што прынеслі і папрасіць дабаўкі. Хаця стол і без таго быў багаты нават для рыцараў, што за ім сядзелі.
– Даўно мы ў вас не былі, – пачаў размову Янка. – Дарогаю мы заўважылі, наколькі змяніліся твары ў мясцовых жыхароў. Бачна, што яны нарэшце адчуваюць сябе вольнымі і шчаслівымі.
– Так, мы прыклалі ўсе намаганні, каб народу жылося добра. Шмат чаго давялося змяніць, шмат чаго збудаваць, але тое прынесла свой плён. Калі народ шчаслівы, то і ўладар можа спаць спакойна, – усміхнуўся Мацей. – Калі кіруеш народам, найперш пра ягоны дабрабыт і трэба дбаць. Добра будзе жыць ён – добра будзе і табе.
– Каб усе кіраўнікі так думалі. Вашаму народу з вамі пашанцавала.
– Спадзяюся. Зрэшты, ён таго варты, пасля столькіх гадоў прыгнёту і барацьбы за волю.
– Дарэчы, за гэты час, спадзяемся, больш ніякіх спроб напасці на каралеўства не было?
– Пасля таго, як апошнім двум захопнікам задалі чосу, іншым ахвочым нават думаць пра гэта перахацелася, – узрушыўся рыцар Мікола, прыгадваючы слаўныя часы недалёкай мінуўшчыны.
– Так, дыхту далі ім добрага, – пагадзіўся Рыгор.
– Гэта файна, – адобрыў тое Янка. – А як зараз у вашых суседзяў справы?
– Вы пра караля Сэнмура?
– Караля?
– Так, цяпер ён кароль у каралеўстве Вагорыя. І ў іх,