Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі страница 9
Яны выйшлі на галоўную дарогу і накіраваліся ў бок брамы. Выпадковыя мінакі не звярталі на іх асаблівай увагі, бо здалёк яны маглі нагадваць якіх-небудзь купцоў, што былі тут звыклымі. А можа і выхавана імкнуліся не разглядаць чужаніцаў, бо пільныя позіркі не кожнаму прыемныя. Ды й, калі шчыра, у твар не кожны іх ведаў, хоць і чулі пра іх у каралеўстве, безумоўна ж, усе. Хіба толькі дыядэма Міланы прымушала задумацца, што гэтая юная спадарыня мае вельмі шляхетнае паходжанне.
Брат і сястра дайшлі да моста, які быў узведзены праз раку перад брамай, і тут іх сустрэлі першыя вартавыя. Убачыўшы няпростых падарожнікаў яны ўзрушыліся. А можа нават і пазналі іх. Калі хто з ваяроў прымаў удзел у бітвах, то мог і бачыць уласна герояў каралеўства.
– Ваша Высокасць! Радыя вас вітаць! Ці можам вам чымсьці служыць?
Было відаць, што яны калі не напалохаліся, то не на жарт усхваляваліся. Ніхто, зрэшты, не чакаў такіх высокіх гасцей, не было раней і папярэджанняў.
– Дзень добры! – павіталася Мілана ў адказ. – Мы б хацелі даведацца, а ці ў замку кароль Мацей?
– Так, вядома. У яго ўчора была важная нарада, сёння ён адпачывае.
– А ці можам мы яго пабачыць? Можна яму перадаць, што да яго прыйшлі…
– Я ведаю, хто вы, – не даў нават скончыць вартавы. – Каралеўна Мілана і рыцар Янка, нашы высакародныя героі.
– Хм, але ж! – прыемна здзівіліся яны.
– Я зараз жа папрашу, каб даклалі аб вашым прыходзе. Зараз вылучу жаўнера, які вас праводзіць.
Як высветлілася, іх суразмоўца быў старэйшым па званні гэтай змены стражнікаў і хутка ўрэгуляваў усе пытанні. Ён паклікаў некалькі чалавек з ахоўнікаў, што стаялі на іншым канцы моста, бліжэй да брамы, і аддаў ім распараджэнні. Адзін з вартавых пабег дакладаць каралю пра прыбыццё важных гасцей, і яшчэ аднаму было загадана, каб адвёў іх да двара. І Мілана з Янкам, шчаслівыя, што ўсё так добра складаецца, рушылі за ім.
Змрочная і халодная гісторыя
З узрушанымі пачуццямі яны прайшлі скрозь браму і апынуліся на замкавым двары. Знешне тут не надта нешта змянілася, хіба толькі дэкарацыі – нішто больш не нагадвала пра колішняе панаванне Семаргала. Але галоўнае, што звяртала на сябе ўвагу – гэта насельнікі замка. Цяпер ва ўсіх былі па-сапраўднаму шчаслівыя твары, па якіх было відаць, што яны жывуць свабодна і дыхаюць на поўныя грудзі. А яшчэ – значна больш было простага люду, які цяпер адчуваў сябе роўным з заможнымі панамі. Так бывае, калі законы ў краі працуюць для ўсіх аднолькава, і калі яго жыхары ставяцца з павагай адзін да аднаго. Не было больш пагарды і пыхі на тварах вяльможаў, а твар кожнага з мінакоў быў ветлівы і ззяў добразычлівасцю.
Там-сям стаялі лаўкі купцоў і рамеснікаў. Чаго тут толькі не было – разнастайныя прысмакі на любы густ, ад якіх разгараўся