Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі страница 12

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд - Алег Грушэцкі

Скачать книгу

і ў яе ёсць чарадзейскі кій?

      – Вядома ж. Хіба толькі з іншымі ўласцівасцямі. Ды і знешне ён не падобны на кій Волха – нібы шэранню пакрыты, а верхавіну яго ўпрыгожвае вялізны, у вытанчаным разьбяным абрамленні дыямент, які ззяе. На што пакажа яна сваім кіем і даткнецца – умомант у лёд ператворыцца.

      – Ашалець! І шмат ужо такіх скульптур?

      – Не сказаць, каб зашмат. Бо калі яна зусім не ў духу, а гэта часта, то сярпом галаву з плячэй далоў адсякае. Ды і мала хто быў у стане вытрымаць катаванні Падвея. І, быццам, будовы палаца ёй было мала, працягнула і далей выкарыстоўваць жыхароў Вагорыі. Падобна, што пасля землятрусу з выкідам вогненнай крыві зямля вывергла з глыбіні дыяменты. Адразу за палацам ля падножжа гор знаходзяцца разломы, у якіх Маразанна наладзіла капальні, дзе тыя каштоўнасці і здабываюць. І дайшло да таго, што многія мужчыны пачалі знікаць.

      – Але ж гэта папросту нявольніцтва нейкае. Так нельга ставіцца ні да кога. Няўжо ніхто не змог супрацьстаяць гэтаму дзікунству? Куды сам Семаргал глядзеў?

      – Верце ці не, але акурат Семаргал і узняў войскі, каб прагнаць яе. Напачатку ён закрываў на ўсё вочы, зрэшты, Маразанна дапамагла яму выратаваць каралеўства ад яго памылкі. Ды і з ураджайнасцю зямлі жыхарам дапамагала. Нават калі пайшлі скаргі ад народу, ён быццам бы не заўважаў іх, не надаваў належнай увагі. Але калі жыхары пачалі ўжо ледзьве не бунтаваць, бо іх сваякі не вярталіся з сутарэнняў вядзьмаркі, ён пагадзіўся, што яна насамрэч перайшла ўсе межы дазволенага. Напачатку ён сам-насам хацеў перагаварыць з ёй. Узяў прыдворных маршалкаў і накіраваўся да яе. Але яна іх нават на ганак палаца не пусціла, заявіўшы, што гэта цяпер яе тэрыторыя паводле дамовы.

      – На зямлі каралеўства Вагорыя?

      – Атрымліваецца, што так.

      – Тады ён папярэдзіў, што не дазволіць ёй так абыходзіцца з яго падданымі. На што яна толькі засмяялася, адмахнуўшыся, што яны самі ў нявольніцтва да яе падпісаліся. А калі Семаргал прыгразіў ёй, што яна паплаціцца за сваё нахабства, яна начаравала вецер, які наляцеў віхурам і перанёс іх за мяжу лядовых уладанняў Маразанны.

      – Семаргала? І ён такое стрываў?

      – Вядома ж, не. Вы ж памятаеце ягоны ўзрыўны характар. Семаргала прынізілі на вачах яго падданых. Пасля гэтага выпадку ён быў так абураны, што адразу ж склікаў вайсковую нараду, пасля якой абвясціў аб тэрміновым зборы войска. І ужо ў хуткім часе рушыў паходам на ледзяны палац вядзьмаркі. Ён быў упэўнены, што зруйнуе яго з наскоку. Ды дзе там! Як у той прымаўцы: захацела жаба на раку пакатацца.

      – І як?

      – Аніяк. Без лапаў засталася, паадкусваў. Не разлічыў Семаргал сваёй моцы. Уся зямля вакол палаца была закаваная ў лёд. Напачатку ўсё было спакойна, пэўную адлегласць ваяры прайшлі без перашкод. Але, калі войска ўжо было цалкам на лёдзе, наляцелі на іх паветрыкі на чале з Падвеям, і давай усіх кружыць і коўзаць, як дзяцей малых па слізкім катку, пакуль яны рукі-ногі не пачалі сабе

Скачать книгу