Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам страница 10
Стары Беркут не спаў усю ноч. Раз-пораз прыкладаў халодную вялікую далонь да гарачага ілба ўнука, астужаў яго, запавольваў ашалелую кроў у маладым арганізме, ахопленым, здавалася, агнём. Хлопец неспакойна варочаўся, стагнаў у сне, мармытаў нешта незразумелае, але не прачынаўся. Скідаў з сябе коўдру, утаптваў яе нагамі ў сцяну. Дзед зноў укрываў унука, шаптаў ці не замову над ім. Калі той прачнуўся ранкам, першае, што пабачыў, – дзедавы вочы, стомленыя, але добразычлівыя. Ён ні словам не папракнў малога, запрасіў раздзяліць з ім ранішнюю трапезу і па-змоўніцку падміргнуў. Беркут падміргнуў у адказ, як падміргнуў і бацьку, калі пабачыў таго пасля вяртання дамоў, чым абяззброіў амаль да слёз непахіснага старшыню.
5. Снежань 1988 года. Горад Шахцінск. Казахская ССР
Калі Мішка, брат пакойнага мужа Ларысы, паведаміў праз тэлефанаванне пра бяду з яго бацькам і папрасіў пасядзець са свякроўю, пакуль ён не вернецца з лякарні, куды павезлі на хуткай Пятровіча, жанчына незадаволена паморшчылася. У яе былі іншыя планы на вечар, больш прыемныя і шматабяцальныя. Якраз толькі-толькі прыйшоў Андрэй, Андрэй Віктаравіч, з шампанскім і цукеркамі ў прыгожай вялікай каробцы, інжынер з завода мыючых сродкаў, на якім яна працавала падавальшчыцай. Чалавек, з якім Ларыса меркавала ўзяць неўзабаве шлюб. Вядома, ён пра яе намеры нічога не ведаў і ўпершыню аказаўся ў кватэры настойлівай супрацоўніцы, чарам якой не змог супрацьстаяць, але гэта пакуль. Ларыса не сумнявалася ў паспяховым завяршэнні задуманага. Андрэй быў чалавекам новым у горадзе. Яго перавялі на ўзмацненне прадпрыемства з вобласці як працаўніка з вялікімі паказчыкамі