Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам страница 13
– Ты сур’ёзна? – не ацаніла Ларыса доччынага імпэту ў дачыненні да яе калекцыі.
– Вядома, – безапеляцыйным тонам адгукнулася Наташка і накіравалася з пакоя ў вітальню.
– Знайшла час выхваляцца незразумела чым, – усё ж упікнула Ларыса дзяўчыну.
– Паглядзім, – абязбройвальна ўсміхнулася ёй дачка.
Яны выйшлі на цёмную вуліцу. Ад бабулінага пад’езда іх падзяляў усяго адзін пад’езд. Двор за жалезнай зялёнай, аде дзе-нідзе з аблупленай ад фарбы ў шэрых плямах трубой звычна гуў дзіцячым і падлеткавым рознагалоссем. Змрокі зімоваю парой, звычайна, накрывалі горад рана, што не азначала, аднак, яго замірання і паглыблення ў спячку, як мядзведзя. Дзятва не прызнавала панавання цемры, да таго ж яна і не была абсалютам. Амаль ва ўсіх вокнах гарэла святло дый ліхтары, якім не паспелі яшчэ разбіць вочы каменнай атакай у гульні на меткасць, там-сям распырсквалі святло, быццам палівалі ім з лейкі кветкі. Зузім нядаўна і Наташка гойсала ў двары да позняй гадзіны, цяпер яна таксама дамоў не вельмі спяшаецца, але ўжо па іншых прычынах. Яна вучылася ўжо ў дзявятым класе, зазіралася на хлопцаў, а тыя позіркі, як алоўкі, ламалі аб яе прыгажосць і нават біліся. Такія смешныя, хто патлаты, хто з іракезам на галаве, хто лысы, але надзвычай цікавыя. Таму яна разумела маму і тых мужчын, якія хадзілі да яе. Некаторыя часам заставаліся на ноч. Наташка не асуджала Ларысу, ніводным словам не папракнула напамінам пра тату. Жывое – жывым. І, калі гэтак цягне мужчын да жанчын і наадварот, то што ў гэтым дрэннага?..
Дзверы ў патрэбны пад’езд, як заўжды, былі напята расчынены, напэўна, з-за адсутнасці кватэр на першым паверсе, бо з іншага боку дома першы паверх займала блінная. Натуральна, асвятленне ў пад’ездзе таксама адсутнічала, як і ў кожным іншым. Зрэшты, цемра на лесвічных пралётах ніколі не ставала перашкодай для жыхароў дома. Яны ведалі на памяць канфігурацыю лесвіцы і колькасць прыступак, аднолькавую ва ўсіх пад’ездах, таму, калі б нават вельмі захацелі, не памыліліся б, не аступіліся б і не зламалі б сабе шыю. Страх, відаць, адчувалі хіба што дзеці, і тое ў выпадку адасобленасці, аднак хуткімі крокамі пераадольвалі яго і ўжо побач з дзвярыма кватэры, у якой жылі, паказвалі страху і цемры казіную ножку. Нярэдка страх выкарыстоўваў супраць насельнікаў дома сабак, якіх гаспадары час ад часу выстаўлялі за дзверы. Тыя развальваліся на кілімку (абавязковы атрыбут перад кожнай кватэрай) пад дзвярыма і ў цёмную пару абавязкова аббрэхвалі ўсіх, хто праходзіў міма, але, хутчэй, ад уласнага страху. Зрэшты, Наташка ў свой час вельмі спалохалася нападу сабакі, што адбыўся на трэцім паверсе, калі аднойчы ўзбіралася пасля школы на родны пяты паверх. Сабака яе нават пакусаў і падрапаў ногі, яна куляй тады вылецела на вуліцу і заходзілася ў нястрымным істэрычным плачу, які доўга ніхто не мог спыніць. Маці