Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам страница 9
Ногі прынеслі да дзедавага падворка, але ў хату Беркут не зайшоў, хоць і ведаў, што дзед зразумее яго, калі распавесці тому пра сваю мару, і абавязкова падтрымае. Не хацеў хваляваць? Не. Хутчэй не хацеў нікога бачыць пакрыўджаны на бацьку. Па драбінах знадворку падняўся на гарышча, праслізнуў мышшу праз драўляныя аканіцы і шуснуў у салому, утрамбаваную ім жа зусім нядаўна. Карцела разраўціся, не ўголас, зразумела, але Беркут змахнуў здрадлівыя слёзы і прымусіў сябе супакоіцца, каб ніколі больш у жыцці не дазволіць слязам зганьбіць яго. Ён ніколі больш не заплача і не пакажа слабасці. Свет бачыў Беркутавы слёзы ў апошні раз.
Калі ўжо задрамаў, пачуў бацькаў голас, устрывожаны, занепакоены, усхваляваны, але не азваўся, адмыслова не азваўся. Няхай бацька патурбуецца і пахвалюецца. Пра тое, што ў выпадку выкрыцця яго схову, зноў можа атрымаць папругі, Беркут не думаў. Ахоплены пачуццём помсты, прымітыўнай і несправядлівай па праўдзе кажучы, ён не хацеў паставіць сябе на месца бацькі і паслядоўна разабрацца ў прычыне ўчынку таго ў дачыненні да сына, ды і ў сваім таксама не жадаў калупацца, як пальцам у носе, бо вінаватым ні ў чым сябе не лічыў. Гэта яго не разумелі, яго прынізілі, дык вось вам за гэта, атрымлівайце!
Бацька сапраўды непакоіўся за Беркута. Ён не сумняваўся, што сын вярнуўся дахаты, бо слова яго было законам. Дапускаў, што мог пакрыўдзіць сына, але не сумняваўся, што меў на тое права, бо ўсё ж заставаўся бацькам і чалавекам з вялікім жыццёвым вопытам, якому больш відаць, што трэба і чаго не трэба