Албанскае танга. Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў страница 11

Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў

Скачать книгу

дзяўчаты, паўторым рэпэртуар, – Нінэль Іванаўна падняла рукі. – «Радость и беда» – пачынаем з прыпеву…

      – «Радам, радам радасть и бида-а; нада, нада чоткий дать атвет…» – грымнулі бычкоўскія пяюхі і Нінэль Іванаўна абурана ляснула ў далоні.

      – Дзяўчынкі, колькі можна паўтараць… Ня «радам», а «рядом»… Ну, хорам: ріа-дом…

      Бабулі, што сядзелі на заднім сядзеньні, улякнута залыпалі вачамі – падумалі, што гэта іх таксама тычыцца – і разам зь дзяўчынамі выдыхнулі: – Рі-адом.

      – Рэм Ісаевіч, дапамагайце, – з адчаем крыкнула Нінэль Іванаўна, убачыўшы, што на Бузілавым лабешніку наліваецца чырваньню вялікі гузак.

      – Выпьем, ей-богу, ещё-о… – загарлаў, дзеля прачысткі глоткі, сьпявак, і голас ягоны, упоравень з трасянінай, азваўся перарывістым: – О-о-о-о! Загарлаў Рэм Ісаевіч на ўсю моц сваіх артыстычных лёгкіх, таму вадзіла крутнуў руль ня ў той бок, гусак спалохана крэкнуў, а адна з бабуляў, наваліўшыся на сяброўку, таропка перахрысьцілася.

* * *

      За абабітымі дэрматынавым матрасам дзьвярыма, мяркуючы па ўсім, таўклася процьма народу. Дзьверы зь нясьмелым рыпам падаліся і ў пройме паўстала цыбатая, дарэшты заюшаная кабета.

      – Што, з Азярышча? – запыталася цыба, пацямнеўшы з твару. – У вас а дзясятай прагон, а вы калі прыехалі?

      Нінэль перасмыкнула плячыма, а кабета, працягнуўшы пакамечаны лісток, сьцішана паведаміла: – Ідзіце ў залю. Там зараз шумілінцы рэпэціруюць.

      Зьбягаючы па прыступках, Нінэль Іванаўна зазірнула ў лісток. Гэта была праграма міжраённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасьці. «Шумят хлеба». Исп. Р. Бузилло.» – мільганула ўваччу і, разам з уздыхам, з грудзі вырваліся дрогкія словы: – І як там усё будзе?

      … У зале, дзе мусіў адбыцца конкурс, швэндаліся дзеўкі ў нацыянальных строях і гучаў надрыўны мужчынскі голас: – Тучным колхозным колосом встречает гостей Шумилинская земля!

      – Ніна! – сіпата гукнулі з-за кулісаў і Нінэль Іванаўна, наструніўшыся, пазнала па голасе Лёшку Пісарэвіча. – Ну дзе вы ходзіце, далібог… – Лёшка скочыў са сцэны, хацеў яшчэ нешта сказаць, ды, скасіўшы вока на торбу, якую трымала былая аднакурсьніца, ляснуў у далоні й сарваным голасам крыкнуў:

      – Шуміліна! Сыходзь са сцэны!

      Шумілінцы пачалі абурацца, а Лёшка, узважыўшы рукою торбу, азірнуўся на бокі, стоена запытаў: – У цябе там што – вакальны сэкстэт?

      – Квінтэт, – удакладніла Нінэль Іванаўна, – і яшчэ саліст. Я ж табе казала… па тэлефоне.

      Лёшка Пісарэвіч спахмурнеў, загаварыў рэчытатывам, з інтанацыяй лаянкі: – Ну вы даяце… Зь дзеўкамі тваімі мы сьпеліся-сыграліся, а саліст? Я ж яго ў вочы ня бачыў.

      І тут ужо Нінэлі Іванаўне давялося азірнулася і сьцішаным голасам паведаміць: – Не хвалюйся, яму хопіць аднаго прагону.

      Бычкоўскія дзеўкі чатыры разы езьдзілі ў Гарадок на рэпэтыцыі, але ўсё адно: суладнага сьпеву з аркестрам ніяк не атрымлівалася. Дый з вымаўленьнем былі праблемы. Вось і цяпер,

Скачать книгу