Албанскае танга. Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў страница 7

Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў

Скачать книгу

чакаеш? – Андрэй цяжка, як прыціснуты цяжарам Атлянт, падняўся на ногі.

      – Я чакаю Аблонскага…

      Далей пісаніна ня йшла. Герой аповесьці разьвітваўся з сваёй каханай, мусіў сказаць нейкія шчымлівыя словы, але словы тыя не нараджаліся. Паволі санлівасьць зьбегла з вачэй і пісьменьнік усё з большым раздражненьнем і злосьцю глядзеў на экран. І вось, нарэшце, чхнуўшы, як мае быць, Аскольд прасьвятлеў з твару, пальцы заляпалі па клявіятуры і на экране зьявіліся наступныя радкі:

      – Наташа, з Аблонскім ты загінеш, а разам з табою загіну і я! Мне не перажыць… чуеш? не перажыць нашага расстаньня…

      Хвіліну пісьменьнік мыліў вуснамі, вывучаў напісанае, потым мацюкнуўся, рашуча сьцёр – і гэтыя радкі, і палову раней напісанага дыялёгу, – і, з інтанацыяй лёгкай істэрыкі, прашаптаў:

      – Патрэбныя нестандартныя хады.

      Пад бокам, блытаючы думкі, зазваніў тэлефон.

      Аскольд чакаў званка з Саюзу пісьменьнікаў – там абяцалі творчую камандзіроўку ў Кіргізію, – таму, падхапіўшы слухаўку, ён гукнуў імя эспэшнай начальніцы, але слухаўка азвалася голасам хаця і жаночым, але сіплаватым і незнаёмым.

      – Гэта я ў васямнаццатую кватэру патрапіла?

      – Ну, – Аскольд тузануў валасы на грудзіне.

      – У вас, я чула, кот жыве… Якой ён пароды? Блакітная шыншыла?

      – Ну, – гукнуў Аскольд, губляючы цярпеньне.

      Слухаўка зьлёгку загула, насьпела працяглая паўза і жанчына на другім канцы дроту гульліва пралепятала: – А ці не пазнаёміць нам нашых кісуняў?

      Ня цямячы – пра што гаворка, Аскольд перакрывіўся, загаварыў рашуча і непрыязна.

      – Я ўвогуле працую, у часе абмежаваны, так што… калі ласка… без эківокаў.

      – Ну што тут незразумелага: я шукаю жаніха для сваёй дзяўчынкі…

      – Якой дзяўчынкі? – улякнута перапытаў Аскольд.

      – Мальвіны… кошычкі маёй. Яны ж з вашым катом адной пароды…

      – О-о-о! – вырвалася, нарэшце, з Аскольдавай грудзіны, – вам страшэнна пашанцавала! Патрыцый, як увойдзе ў смак, можа задаволіць ня толькі Мальвіну, але й яе гаспадыню! – Аскольд крутнуўся на ўслоне, на другім канцы дроту пакрыўджана хмыкнулі, памаўчалі дзеля прыліку, і занадта сур’ёзным голасам паведамілі: – Мы на пятым паверсе жывем, у трыццатай кватэры.

      Званок прагучаў як ніколі дарэчы. На мінулым тыдні Аскольдава жонка паехала адпачыць да бацькоў; грошы, што пакінула, былі ў першы ж дзень прапітыя, і цяпер галодны Патрыцый не даваў спакою – блукаў па кватэры і здушана вякаў. У лядоўні, праўда, ляжала пакарабачаная путасіна, але ж яе трэбы было расьцягнуць на тры дні і, паводле графіка, рыбінага хваста кот мусіў атрымаць толькі адвячоркам.

      Адчыніла яму бялявая саракоўка зь вялікімі грудзямі і даволі зграбнай паставай.

      – Вось вам, шаноўная… кавалер, – Аскольд выпусьціў ката і той адразу ж сігануў у кухню. – Вы яму што-небудзь дайце, а то я кагадзе з камандзіроўкі, не пасьпеў накарміць, –

Скачать книгу