Албанскае танга. Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў страница 4

Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў

Скачать книгу

кожнай раніцы голіцца ды пырскае на твар нязьменны «Шыпр». Па тым адэкалённым смуродзе, што потым лунае ў паветры, Галуза з Шутовічам і вызначаюць – ёсьць дзерык у школе, ці яшчэ няма.

      Мы пераступаем, сьледам за «бітлухамі», парог і чуем злавесны голас:

      – Шутовіч з Галузам! Да заняткаў не дапускаецеся!

      Дзерык стаіць пасярод калідора, шырока рассунуўшы ногі, і школьная малеча з двух бакоў пужліва абмінае яго, шоргаючы плечукамі па сьценах.

      – А вы ня маеце права адхіляць нас ад заняткаў, – мармыча Галуза, і дзерык па-бацькоўску насьмешліва выдыхае:

      – Гляньма, законы ты ведаеш, а вось правілы савецкіх школьнікаў ведаць не жадаеш. Зарасьлі з Шутовічам – вачэй не відаць!

      – А што, правілы рэглямэнтуюць даўжыню валасоў? – падае голас Шутовіч.

      – У правілах напісана, што вучні павінны мець ахайны выгляд! – Бздунчонак роблена пасьміхаецца і зыркае ў той бок, дзе стаім мы зь Мішкам. – Вунь, гледзячы на вас, ужо і дзевяціклясьнікі пачалі зарастаць!

      Мы з Мішкам выскокваем на ганак. Волкі вецер працінае навылёт і мяне ізноў працінаюць дрыжыкі: гарачыя, несупынныя.

      – Чаго трасесься, гэта ж ён пра мяне казаў, – Дасюлін устурбавана прылашчвае валасы, і школьную будыніну скаланае званок.

      – Учора на даху прасыфоніла! – гучна, як на перагаворным пункце, крычу сябру на вуха, адчуваючы, як па целу разьліваецца млявасьць і пачынае шчыміць патыліцу.

      Сьледам за намі на парог выкульваюцца кудлатыя небаракі.

      – Бл-ляха, кантрольная па альгебры, а Бздунчонак на заняткі не пускае, – прамаўляе скрозь зубы Шутовіч, і Дасюлін запабежліва хапае яго за рукаво.

      Хлопцы адыходзяць убок; Мішка штосьці тлумачыць Шутовічу, паказваючы рукой угору, той сьвятлее тварам і махае Галузу. Тулячыся да сьцяны, тройца бяжыць да пажарнай лесьвіцы і празь імгненьне я назіраю, як Шутовіч, трымаючы ў зубах важкую тэчку, лезе ўгору, а за ім, узьбіўшыся на Мішкавы гарбень, чапляецца за парэнчы Галуза.

      Ззаду гулка бухаюць дзьверы і мы бяжым з сябрам па калідоры. Калідор пусты, калі не лічыць фізрука Лазкова, які стаіць каля шатні.

      – Бздунчонак паставіў, – шапоча праз плячук Мішка Дасюлін і задаволена хіхікае.

      Фізрук мае мянушку Вакзал (хтосьці даўмеўся прачытаць ягонае прозьвішча наадварот) і, як лічаць многія настаўнікі, ня мае клёку ў галаве. Вось і цяпер: чувакі ўжо ў клясе, пішуць кантрольную, а гэты ёлупень пільнуе іх ля ўваходу.

      – Заўтра да Галузы йду… запрашаў… хочаш, разам пойдзем, – Мішка заварочвае на сходы і я за ім ледзь пасьпяваю. Ногі робяцца ватнымі, таму спыняюся, пераводжу дых.

      Сястра Галузіна скончыла маскоўскі інстытут і паўгода стажыравалася ў Індыі. Адтуль прывезла кружэлку з двума песьнямі «Бітлз». Цяпер уся школа падбіваецца пад Галузу, каб тую кружэлку паслухаць. А яшчэ паглядзець на партрэт Тэлесфора Данатавіча ў багетавай аправе, які Галуза павесіў

Скачать книгу