Албанскае танга. Вінцэсь Мудроў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў страница 2

Албанскае танга - Вінцэсь Мудроў

Скачать книгу

сёньня японскай вайной даймала, а ўчора ўвесь вечар пра немцаў ды партызанаў балакала. Ведаеш, чаму немцы да Масквы дайшлі? Таму што, як кажа бабуля, ніхто за савецкую ўладу ваяваць не хацеў. Думалі, пры немцах калгасаў ня будзе, новае жыцьцё пачнецца. І толькі як пабачылі, што немцы горшыя за камуністаў, тады толькі ў лес падаліся.

      Прызнацца, я штосьці падобнае чуў і ад маці, але не надаваў таму ўвагі, і вось цяпер адчуў у сэрцы, якое толькі што трапятала ад радасьці, нейкую халодную паныласьць. Паныласьць гэтая выплывала зь цёмных кутоў двара, струменіла мляўкім сьвятлом ліхтароў; яе нёс, разам з папяровым сьмецьцем, гарэзьнік-вецер, які цяпер, позьнім вечарам, стаў яшчэ больш няўрымсьлівым і рашучым.

      Да майго дому ідзем разам. Мішка наагул гатовы цягацца хоць да ранку, балазе маці пайшла ў начную зьмену, а бацька, інжынэр-будаўнік, знаходзіцца ў замежнай камандзіроўцы. Будуе горад Дархан у братняй Манголіі. Бяз бацькі сябрук, як кажа клясная, зусім ад рук адбіўся: зьехаў на тройкі ды стаў адрошчваць валасы. Праўда, яны ў яго пакуль не такія даўгія, як у «бітлух» – Галузы і Шутовіча.

      Па дарозе абмінаем школу. Школьны гмах зьліваецца зь цемрай і ад таго здаецца аграмадным цыклёпам, які глядзіць на нас сваім адзіным вокам – асьветленым вакном. Сьвятло гарыць на першым паверсе і ў кволай, што ў той дзяжурнай аптэцы, яснасьці кратаецца чыясьці пахілая постаць.

      Мы падыходзім бліжэй.

      За сталом сядзіць старая вахцёрка і штосьці вяжа: у руках яе цьмяна бліскаюць вязальныя пруткі.

      – Пазнаеш? Гэта тая корга, што мяне ў школу не пускала, – бубніць ля вуха Мішка Дасюлін. – У суботу сябрук забыўся зьменны абутак і цёткі-прыбіральшчыцы затрымалі яго каля школьных дзьвярэй. – Чым бы яе пужнуць? – Мішка зыркае пад ногі, выглядаючы каменьчык каб шпурнуць у шыбу, ды раптам пляскае кулаком у далонь і бяжыць некуды ўбок, ляпаючы рукой па школьным падмурку.

      Хвілю стаю ў непаразуменьні, маракуючы – куды гэта ён?… і якім чынам зьбіраецца пужаць коргу? – і толькі калі сябрук спыняецца каля пажарнай лесьвіцы, што вядзе на дах, становяцца зразумелымі ягоныя пляны.

      Лесьвіца высока, рукой не дастаць. Я згінаюся, Мішкава калена балюча цісьне на пазваночнік, потым, другім каленам, Мішка б’е мне ў вуха і, нарэшце, хапаецца за ніжнюю парэнчу. Мацаючы зьвінючае вуха, гляджу ўгору і шчыра зайздрошчу сябру. Лезьці ў цямноцьці на школьны дах па пажарнай лесьвіцы, якая, да таго ж, уся праржавела і гучна рыпае – на такое ў нашай занюханай школе мала хто здольны. Штосьці ляціць згары, я адлятаю ў бок і на асфальт з гучным рэхам падаюць Мішкавы кеды – адзін, потым другі…

      Мне нічога не застаецца, як прыхавацца за рог майстэрань і адтуль цікаваць за цёткай у асьветленым вакне. Старая вяжа, раз-пораз адкідваючы нітку ўбок, і толькі на імгненьне пакідае варушыць пруткамі ды салодка пазяхае. Змагаючыся з хваляваньнем, таксама спрабую пазяхнуць і ў гэты момант вахцёрка адцягвае нітку і рука яе – на кароткае імгненьне – застывае ў паветры. Цётка наструнена тузае падбародзьдзем, прыслухоўваецца і

Скачать книгу