Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском.. Александр Слука
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском. - Александр Слука страница
ўсе бакі чалавечага існавання.
Андрэ Моруа
Магчымасць дасягнуць поспеху пры жыцці прадастаўляецца толькі тым, хто паспеў «прачнуцца» да наступлення смерці. Я лічу, што сапраўднасць выразу відавочная. Бо толькі мэтанакіраванаму і настойліваму чалавеку, які валодае глыбокімі ведамі і разуменнем таго, што ён робіць, дадзена атрымаць поспех. Лянота, невуцтва ці глупства, што, па вялікім рахунку, адно і тое ж, ні на міліметр не наблізяць да жаданага, сутнасцю якога, часам, з'яўляецца карпатлівая штодзённая праца, часам на працягу ўсяго жыцця. Чалавек з'яўляецца на свет, каб спазнаваць і тварыць. Калі ён не здольны да гэтага, то жыццё яго пустое і бессэнсоўнае, падобнае сну, хай нават і прыгожаму. Імкненне да зразумення нязведанага, стварэння прыгожага закладзена першапачаткова ў кожным з нас. Спачатку яно служыць штуршком да абуджэння, у далейшым жа: рухаючай сілай на вялікім жыццёвым шляху. Шкада толькі, што само абуджэнне надыходзіць у адных раней, у іншых – пазней, у трэціх – не надыходзіць ніколі.
Безумоўна, чалавек шматгранны. У сярэдзіне кожнага з нас ідзе пастаянная барацьба паміж Дабром і Злом. Адных вядзе і ахоўвае па жыцці светлы анёл, іншых – цёмны. Мы не падобныя адзін на аднаго. Жыццё на кожнага з нас накладвае свой адбітак. Аднак, як бы там ні было, у глыбіні душы ў кожнага ёсць нешта добрае, толькі глыбіні ва ўсіх розныя і часам данырнуць у сябе ў душы да гэтага добрага не кожны можа. Кнігі ж заўсёды давалі, даюць і будуць даваць такую магчымасць, бо чалавек застаецца сам-насам з напісаным. І калі тое, што ён чытае, прымушае яго хоць што-небудзь адчуць і перажыць зноўку нейкія моманты свайго жыцця, абудзіцца, даўно заснуламу, ўяўленню і зноў ўскалыхнуцца пачуццям, значыць тое, што напісана-напісана нездарма. Вельмі хочацца верыць, што гэтыя апавяданні змогуць акунуць вас ва ўспаміны, прымусіць задумацца над некаторымі пытаннямі, глыбока пахаванымі пад назапашаным хламам праблем, перагледзець па-новаму свае жыццёвыя пазіцыі, а таксама дададуць вам дабрыні, цяпла і душэўнага спакою.
З павагай, А. Слука
P. S. Stihi.by, Stihi.ru, Proza.ru
Частка тэксту раней была апублікаваная ў кнігах *Iмкнуцца думкі ўдалячынь*, *Загадка раздвойванняў*. А. Слука
Празаічныя мініяцюры
Вясна
Вясна-вясна… гэта птушкі; плямы пашарэлага и расталага снегу; пралескі; звонкая іскрыстая кропель; зарослыя елкай распадкі над ракой, якія дыхаюць па начах белым туманам; нейкі адмысловы хмель бярозавага соку; яркага свісцячыга ляснога вогнішча і песні; на камянях у лясным ручаi мыеш свой твар. Трэба самому адчуць у поўнай меры свежасць росных лясных сцяжынак і пачуць рэха… нервова разамну ў руцэ цыгарэту і нецярпліва чыркну запалкай… вясна-вясна… дзіўная пара. Заўсёды перадае гэта пачуццё, прыносячы часам нейкае трывожна-тужлівае адчуванне неўладкаванасці і нязбытнасці чагосьці. У грудзях шчымлівае пачуццё чагосьці адыходзячага, незваротна страчанага, ня выяўленага. Страта сціскаючым комам падкочвае да горла, выклікае боль растання і нязбытных надзей… вясна-вясна… толькі потым, праз шмат гадоў, я зразумеў, што гэта было развітанне са сваёй уласнай юнацкасцю…
Другi шанец
Наступіў момант, якога так доўга чакалі адны і так моцна баяліся другія.
Сёння супрацьстаянне дзвюх цывілізацый скончыцца. Мяркуючы па ўсім, гэта будзе апошняя бітва для нас, бо рэшткі нашых ударных брыгад, сабраныя па ўсёй галактыцы, уяўляюць сабой ужо далёка не той магутны кулак, якім яны былі яшчэ нядаўна. Вартае жалю відовішча – тры дзясяткі скатаваных, якія прайшлі некалькі запар бітваў, крэйсераў, трэць з якіх ужо не ў стане манеўраваць і ўхіляцца, і некалькі сотняў такіх жа патрапаных знішчальнікаў «Іголка» супраць клінка смерці крэатаў – армады, якая складаецца з сотні баявых машын. Машын, якія на парадак пераўзыходзяць нашы і па ўзбраенні, і па хуткасці. Машын, якія нясуць на сваіх бартах больш за дзве тысячы звышхуткіх знішчальнікаў.
Бязлітаснасць крэатаў нам добра вядомая. Яны пазбаўленыя якіх-небудзь пачуццяў, акрамя нянавісці і жадання бязмежнага панавання, таму разлічваць на якое-небудзь гуманнае стаўленне з іх боку да сябе ў выпадку паражэння не прыходзіцца. Усе з нас гэта добра разумеюць і ведаюць, як зрэшты, ведаюць, і тое, што пераможца ў гэтай апошняй бітве ўжо вядомы. Нам засталося толькі адно – прымусіць крэатаў як мага даражэй заплаціць за нашы жыцці. Мы – салдаты. Нам не прывыкаць паміраць. Тут, у космасе, гэта адбываецца хутка. Значна цяжэй будзе тым, хто застаўся абараняць планеты. Калі яны не загінуць у баі, то іх чакае жах крэацкага рабства, павольная смерць ад голаду і хвароб…
Але апошні загад нам ужо аддадзены, аддавацца развагам няма калі ды і бессэнсоўна.
Я на сваёй «ігле», разам з рэшткамі маёй эскадрыллі іду ў апошнюю атаку. Стрэл і… Адразу ж за ім асляпляльная