Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском.. Александр Слука
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском. - Александр Слука страница 3
«Мусіць, менавіта так я і скончу гэтую кнігу. Дзяўчынка, унукі – вельмі добра, вельмі» – зрабіла запіс ў нататніку. Сонца ўжо амаль зайшло. Наступіў яшчэ адзін цёплы, зацішны, вясновы вечар у яе жыцці. «Ну, што ж, час дадому» – падумала яна і, схаваўшы пад хустку, сівую пасму валасоў, паднялася з лавачкі. У апошні раз дзелавіта агледзела наведзены парадак і, сказаўшы, маладзенькаму лейтэнанту, які безклапотна ўсміхаўся з фотаздымка: «Прыйду праз тыдзень. Да спаткання, сынок» – злёгку горбячыся, павольна накіравалася да выхаду з могілак, насустрач адзіноце, якая чакала яе каля ўваходнай брамы… Насустрач адзіноце…
Я і востраў
Невядомыя спрачаліся:
– Ён дабяжыць.
– Не. Не дабяжыць.
– Я сказаў, што дабяжыць. У яго веру.
– Не ведаю. З тваім гэтым: «веру»… Паглядзім…
Галоўнае памятаю, бег па вуліцы і потым ўніз ў люк, потым з люка, і я адзін у завулку. Усё маментальна адбывалася: з'явіўся вораг. Прапанаваў біцца, не баязлівец бо ты (я, у сэнсе) … Мы па крузе ходзім, потым ён нападае, і я адбіваюся і пераходжу ў напад. Яму канец. Ён падае і хапае мяне рукой за горла, я яго дабіваю і адчуваю, што ўдары мае слабейшыя. Вораг ляжыць, і я, хістаючыся, сыходжу. Сеў пад плотам. Адпачыць трэба. Мне адразу лягчэй стала. Потым прайшоў я і ўпёрся ў будынак. Ён зачынены быў. Абыйшоў яго, зноў плот. Пералез я праз плот і апынуўся ў садзе, раптам убачыў дзяўчыну. Яна глядзела на мяне і ўсміхнулася. Яна прыгожая. Я такіх не бачыў: уся падабраная, твар з зялёнымі вачыма, ўюцца валасы. Так, яна прыгожая! Я спытаў нешта, яна адказала. Не памятаю, пра што размаўлялі. Мне было добра з ёй…
Зноў я на вуліцы адзін. Што такое? Бачу ўверсе па вуліцы шмат людзей. Я пайшоў туды. Падыйшоў, а там… прыгажосць. Цэлы горад. Я зарыентаваўся,