Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском.. Александр Слука

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском. - Александр Слука страница 4

Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском. - Александр Слука

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Ты брыдка зрабіў. Не лезь да яго.

      – Не. Я ж сказаў табе. У яго не атрымаецца. Ні-чо-га.

      Седзячы, я зноў заснуў: выйшаў на вуліцу, і даганяе жонка. Пакідае дачку мне і з'язджае. Мы з дачкой любім адзін аднаго. Мала ў нас часу. Заўсёды. Так і цяпер, мы забеглі на рынак і потым згубіліся. Я ўбачыў дачку і ўсё. Пайшла яна. Я жыў у доме адзін і раптам прыехалі да мяне. Выйшла жонка, дзеці і мужчына. Чаго яна прыехала? Навошта дзяцей і мужыка прывезла? Дзеці не мае. Толькі дачка мая, узрост, праўда, у яе іншы. Мужык вітацца палез да мяне, але я адмовіўся. Павярнуўся да жонкі і на ёй крыж паставіў. Пайшоў я да сябе. Неяк я сустрэў у доме ворагаў і сяброў. Пачаў гаварыць з усімі і зразумеў, што нічога не атрымліваецца. Дом быў пашкоджаны, столь упала, сцяна завалілася. Гэта і не давала мне пагаварыць з усімі. І вось з'явілася дзяўчына. Яна ведала, што я чакаў яе. Абняла мяне і сказала, куды мне ісці. Па жоўтай сцежцы, нікуды не зварочваць. Я быў ёй так рады… трэба прачнуцца. Тэрмінова. Годзе. Я прачнуўся і… пайшоў па жоўтай сцежцы.

      Невядомыя:

      – Ты мне перашкаджаеш. Зноў урываешся са сваёй дзяўчынай, і мае страсці развальваюцца.

      – Я не дам табе гадзіць. І так ты сапсаваў будучыню яму. Ён дойдзе да вострава. Так будзе. Я сказаў.

      Я апынуўся ў лесе. Патоку перайшоў і бачу катэры. Мая нага зноў у заднюю нагу жарабца ператварылася. Божа мой, не магу ісці. Мяне сустрэў чалавек і дапамог дабрацца да катэра. На ім ёсць усё, каб я змог абслужыцца. Толькі я лёг, так мая нага прыбегла, нават дзве! Я звар'яцеў… сабраўся з сіламі, заплюшчыў вочы і паспрабаваў устаць. Усё атрымлівалася, і я быў у альтанцы. Альтанка прыгожая. Такіх не бачыў. З кімсьці размаўляю. Мужчына ці жанчына? Можа, з альтанкай размаўляю? Нічога не разумею. Раптам, задняя сценка раскрылася і жоўтая сцяжынка. Я па ёй дайшоў да ракі. Убачыў, як купаецца дзяўчына. Я прыгледзеўся… гэта яна! Дзяўчына з зялёнымі вачыма! Я абдымаю яе! Яна кажа, што пара мне ісці. Я пытаюся: «Ты кінеш мяне?». «Не, – кажа яна, – я буду з табой, толькі пазней». Цалуе мяне і паказвае, куды ісці. Сама растварылася, я адзін стаю. Павярнуўся і пайшоў наперад. Праз 50 метраў я спыніўся. Пад нагамі туман. Я асцярожна пайшоў. Туман знік. Я ўбачыў прыгажосць. Можна прысесці і разгледзець яе. Я ўбачыў, што плыву на гэтым востраве. Уся зямля ўнізе. Прыгожа…

      Жанчына ў лекара спытала:

      – Доктар, ён будзе жыць?

      – Мы ўсё зрабілі. Усё залежыць ад яго. Пачакаем тыдзень…

      Я апынуўся ў лесе. Патоку перайшоў і бачу катэры. Мая нага, зноў, на заднюю нагу жарабца ператварылася. Божа мой, не магу ісці. Мяне сустрэў чалавек і дапамог дабрацца да катэры. На ім ёсць усё, каб я змог абслужыцца. Толькі я лёг, так мая нага прыбегла, нават дзве! Я звар'яцеў… сабраўся з сіламі, заплюшчыў вочы і паспрабаваў устаць. Усё атрымлівалася, і я быў у альтанцы. Альтанка прыгожая. Такіх не бачыў. З кімсьці размаўляю. Мужчына ці жанчына? Можа, з альтанкай кажу? Нічога не разумею. Раптам,

Скачать книгу