Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 13

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько

Скачать книгу

на сумеснае вядзенне гаспадаркі, у прыватнасці пчалярства, бо пчолы часта пераляталі раямі ад аднаго селяніна да другога. Палешукі лічылі гэта праяўленнем Боскай волі. Ды і пчалу называлі свяшчэннай істотай, якая дае воск для царкоўных свечак. Таму сябрына, заснаваная на сумесным бортніцтве, лічылася самай моцнай.

      Існаваў на Палессі выдатны звычай – абдорваць маладых пчалінымі вуллямі. Такім чынам госці і маладыя гаспадары станавіліся сябрамі.

      Сябрына ўстанаўлівалася і ў выпадках, калі ад падораных на вяселлі каровы, авечкі ці кабылы атрымліваўся прыплод, у такім разе гаварылі: «Ідзе ў руку».

      «Хаця пры ўстанаўленні сябрыны ніякіх спецыяльных абрадавых дзеянняў не праводзяць, – зазначаў Сержпутоўскі, – але з моманту яе з’яўлення сябры звяртаюцца адзін да другога на “вы”, а не на “ты”, як прынята гэта паміж чужымі людзьмі». З такой павагай звярталіся палешукі толькі да бацькоў, старэйшых па ўзросце, родзічаў і самых блізкіх сяброў і таварышаў.

      Кожны чалавек лічыў для сябе свяшчэнным абавязкам дапамагчы сябру ў бядзе. Вялікім грахом было пакрыўдзіць сябра, прычыніць яму зло. Сварка паміж сябрамі – ганьба для абодвух.

      У час урачыстасцей сяброў саджалі на самае ганаровае месца, удзялялі ім шмат увагі. Сябры часта выступалі ў ролі дарадцаў, абаронцаў перад грамадскімі і дзяржаўнымі інстанцыямі. Нездарма гаварылі, што часам ад сябра хутчэй атрымаеш дапамогу, чым ад родзіча. Адсюль з’яўленне прыказак і прымавак: «Многа сваіх, ды чорт на іх, а сябар – божы сваяк», «Часам ад свайго помачы не чакай, хіба ў сябра папытай».

      Кожны прадбачлівы беларус пры ўсякім зручным выпадку стараўся займець як мага больш сяброў у сваёй і суседніх вёсках. Ведалі: сябар дапаможа ў цяжкую хвіліну жыцця, пусціць пераначаваць і прыме як самага дарагога госця. «Не май асьмакоў, а май многа сяброў – век пражывеш і з голаду не памрэш», – гаварылі старыя.

      «Бонда». Старажытны звычай беларусаў дзяліцца з суседзямі здабыткамі сваёй працы – мясам, рыбай, мёдам, садавінай, гароднінай – знайшоў адлюстраванне ў нарысе А. К. Сержпутоўскага «Бонда»[43]. Згодна з народнымі ўяўленнямі, таго, хто не падзеліцца з іншымі бондай або бондачкай, будуць праследаваць няшчасці.

      Гэты звычай распаўсюджваўся і на жывёлу. Заўважыўшы бадзячага сабаку або каня, карову, якія адбіліся ад статку, сяляне лічылі неабходным накарміць іх. Пры гэтым яны гаварылі: «Бог дае на ўсіх долю. I сабаку давай кавалак хлеба – можа, не праз чыю ласку жывем».

      Звычай даваць бонду, на думку Сержпутоўскага, ішоў ад сівой даўніны, калі была агульная маёмасць цэлай абшчыны або роду.

      У запісах вучонага адзначаецца, што ва ўспамінах старых людзей, ад якіх калісьці ён запісваў свае фальклорныя творы, ёсць шмат прыкладаў таго, як сяляне, што мелі коней, валоў, дапамагалі суседзям-беднякам бясплатна апрацоўваць зямлю, звозіць з поля ўраджай, нарыхтоўваць дровы на зіму. Нават калі ўласнага хлеба не хапала да

Скачать книгу


<p>43</p>

Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 151–152.