Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 15

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько

Скачать книгу

было ўсё зло, заключанае ў заломцы, скіраваць супраць таго, хто яе завіў. Вядзьмак урачыста ўносіў заломку ў хату гаспадара, клаў яе ў гаршчок, напоўнены вадой з «сямі калодзежаў», і ставіў яго на агонь. Калі вада закіпала, вядзьмак браў асінавы пруцік і, памешваючы варыва, шаптаў розныя закляцці. Затым выцягваў гаршчок з печы, даставаў заломку і прымацоўваў яе ў коміне. Ад такой аперацыі чалавек, які завіў заломку, спачатку быццам бы будзе гарэць у агні, а потым сохнуць, як заломка ў коміне.

      Пасля паспяховага завяршэння справы па знішчэнні заломкі гаспадар шчодра частаваў свайго збавіцеля, аддзячваў грашыма, харчам.

      Расказваючы пра традыцыю завівання заломак у асобных населеных пунктах дарэвалюцыйнай Беларусі, А. К. Сержпутоўскі быў далёкі ад таго, каб тлумачыць яе толькі цемнатой і адсталасцю беларусаў-палешукоў. У заключнай частцы свайго нарыса ён гаворыць пра тое, што пад уплывам школ, народных вучылішчаў у апошнія гады павысілася свядомасць не толькі дзяцей, але і дарослых, знікла сляпая вера ў ведзьмакоў і шаптух, ніхто ўсур’ёз не ўспрымае заломкі. Убачыўшы іх, моладзь спальвала заломкі або для пацехі прывязвала да хвастоў сабак, і тыя вырывалі іх з карэннем. У абрадах знішчэння заломкі вучонага цікавіў этнаграфічны бок, высокая паэтыка заклінанняў, здаровы народны гумар.

      «Добывание огня». Спосаб здабывання і захоўвання агню шырока апісаны ў шматлікай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры. Не абышоў гэты факт увагай і А. К. Сержпутоўскі, прысвяціўшы яму этнаграфічны нарыс «Добывание огня»[47]. Даследуючы быт жыхароў цяжкадаступных населеных пунктаў Беларускага Палесся, ён адзначаў, што большасць сялянскіх сем’яў не карысталіся запалкамі і здабывалі агонь старажытным дзедаўскім спосабам: з дапамогай крэсіва, крэменю і кнота або цэры – высушанага грыба, што расце на гнілой частцы ствала хвоі. Рабілася гэта па некалькіх прычынах. Запалкі каштавалі даволі дорага і былі не па кішэні многім палешукам. Да таго ж яны тухлі ад ветру. Таму кожны мужчына насіў у маленькай торбачцы, якую называлі вогневіцай, магалейкай або калітой, нескладаныя прыстасаванні для атрымання агню. Умелі разводзіць агонь у сваіх дамах і палескія жанчыны, калі мужчын не было ў сядзібе.

      Ва ўрачыстых выпадках свяшчэнны агонь здабывалі шляхам трэння ці з дапамогай шкельцаў і сонечных промняў. Гэта рабілі звычайна пры пераходзе ў новы дом. У прысутнасці ўсёй сям’і, гасцей гаспадар распальваў свяшчэнны агонь у старой хаце і пераносіў яго ў новую хату, дзе рыхтавалася застолле. На думку палешукоў, у такім выпадку заступнікі продкаў разам з агнём пераселяцца на новае месца і будуць ахоўваць навасёлаў ад няшчасцяў і бядот.

      У час эпідэмій з дапамогай свяшчэннага агню запальвалі кастры на ўскраінах вёсак. Яны павінны былі ўберагчы людзей ад хвароб.

      У многіх палескіх вёсках існаваў звычай распальваць з дапамогай свяшчэннага агню купальскія кастры. Яшчэ задоўга да свята на месца, дзе ў ноч з 22 на 23 чэрвеня шугане ў неба купальскі агонь, моладзь пачынала зносіць «май» – галінкі бярозы,

Скачать книгу


<p>47</p>

Живая старина. 1909. Вып. 1. С. 40–25.