Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 19

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько

Скачать книгу

адыгрывалі ролю адкідвальнікаў зямлі. Рычаг – ствол дрэва – заканчваўся адным або двума сукамі, да якіх прыладжваўся каромысел з аглоблямі. У іх упрагалі вала або каня.

      Вялікага майстэрства патрабаваў ад сельскага ўмельца выраб бараны – сельскагаспадарчай прылады для паверхневай апрацоўкі глебы – баранавання. На Палессі шырокае прымяненне знаходзіла ў XIX ст. плеценая барана. Корпус яе звязвалі дваццаццю парнымі кольцамі, скручанымі з моцных лазовых пруткоў. Кольцы ахоплівалі пры перакрыжаванні мноства тонкіх пруцікаў, паміж якімі замацоўваліся 25 дубовых, ясеневых або кляновых зубцоў даўжынёй 35 сантыметраў з нахілам наперад.

      Важнымі дэталямі бараны з’яўляліся каблук, а таксама лука – дугападобны прут, які з трох бакоў ахопліваў барану і заканчваўся вушкам. На ім свабодна перамяшчалася драўлянае кольца, да якога прымацоўваўся каромысел з пастромкамі. Дзякуючы гэтаму барана рухалася наперад толькі па дыяганалі, рады зубцоў не супадалі па прамой лініі, што забяспечвала раўнамернае рыхленне зямлі. Для таго каб зубцы бараны глыбей пранікалі ў глебу, на барану клалі груз.

      Пазней бароны сталі вырабляць з металу, што значна падоўжыла іх век. Вядома, і цана такой бараны была значна вышэйшай. Па гэтай прычыне беларускія сяляне аддавалі перавагу плеценым і драўляным баронам. Праўда, яны часта замянялі дубовыя зубцы металічнымі.

      Аддаўшы належнае плугу, баране, сярпу і касе, А. К. Сержпутоўскі нагадвае, што ў сялянскіх хатах у сераду на чацвёртым тыдні вялікага посту выпякалі хлеб у выглядзе названых прылад працы, а таксама «хрэшчыкі» – крыжападобны хлеб, які нагадваў сабой капу, у якую на полі складвалі снапы. Тым самым беларускі селянін выказваў глыбокую ўдзячнасць сельскагаспадарчым прыладам, якія аблягчалі яго працу, дапамагалі атрымаць добры ўраджай, мець дастатак у гаспадарцы.

      Вучоны падрабязна апісвае прылады, якія прымяняліся для ўнясення ўгнаенняў (сахор, крук), сяўбы (сявок, сеўнік, каробка), касьбы і жніва (серп, каса, граблі), малацьбы і ачысткі зерня (валёк, чэр, веялкі, шуфлі) і г. д., суправаджаючы апісанне ўласнымі малюнкамі. Дзякуючы гэтай працы шматлікія чытачы змаглі пазнаёміцца з жыццём народа заходняй ускраіны Расіі, зрабіць для сябе вывад, што з такой адсталай тэхнікай на малаўрадлівых беларускіх землях высокі ўраджай не збярэш, а значыць, беднасць і галеча не хутка пакінуць гэты край. Многім беднякам і сапраўды нічога іншага не заставалася, як кідаць свае невялічкія надзелы і падавацца на сплаў лесу, займацца рамізніцтвам, рыбалоўствам, пчалярствам. Аднак і гэтыя заняткі не гарантавалі сям’і палешука бязбеднае існаванне.

      А. К. Сержпутоўскі прымаў актыўны ўдзел у рабоце многіх навуковых, асветніцкіх, грамадскіх арганізацый. Ён з’яўляўся членам антрапалагічнага і геаграфічнага таварыстваў, сакратаром пастаяннай камісіі па складанні геаграфічных карт Расіі, кансультантам па пытаннях матэрыяльнай культуры беларусаў пры Рускім геаграфічным таварыстве. Па даручэнні

Скачать книгу