Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 21

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько

Скачать книгу

чым прыступіць да запісвання вуснапаэтычных твораў у пэўнай вёсцы, Сержпутоўскі знаёміўся з яе жыхарамі, іх бытам, умовамі жыцця, збіраў звесткі пра казачнікаў. Ён заўсёды клапаціўся аб стварэнні такой атмасферы, пры якой сяляне-апавядальнікі забываліся пра прысутнасць чужога чалавека, тым больш «пана» ў іх уяўленнях, адчувалі сябе свабодна, проста. Калі апавядальнік хваляваўся, блытаўся, Сержпутоўскі прасіў яго паўтарыць тэкст яшчэ раз. Шмат увагі ўдзяляў ён вывучэнню падобных варыянтаў твораў, уключаў у зборнікі самыя цікавыя, яркія, вобразныя, непаўторныя.

      У адрозненне ад Е. Раманава, У. Дабравольскага, А. Афанасьева, якія ў сваіх зборніках прама або ўскосна абгрунтоўвалі класіфікацыю казак, А. Сержпутоўскі не закранаў гэтага пытання ні ў кароткай прадмове «Ад збіральніка», ні ў іншых сваіх працах. Яго цікавілі галоўным чынам ідэйны змест казкі, манера апавядання і сама асоба казачніка.

      Канкрэтны матэрыял зборніка Сержпутоўскага дазваляе выдзеліць чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя казкі, вусныя апавяданні, небыліцы і легенды.

      Чарадзейныя казкі займаюць у зборніку нязначнае месца, каля васьмі працэнтаў ад наяўных твораў. Тым не менш менавіта з чарадзейных казак лічым неабходным пачаць разгляд матэрыялаў, бо знаёмства з імі дае магчымасць лепш разабрацца ў вытоках творчасці беларускіх народных казачнікаў, у светапоглядзе народа, прасачыць трансфармацыю казачных сюжэтаў пад уплывам часу, даследаваць адносіны палескіх казак з рускімі, украінскімі.

      Ведаючы прыроду дадзенага жанру, характэрныя яго рысы, варта прызнаць, што і па сённяшні дзень сусветная фалькларыстыка не выпрацавала дакладнай унутрыжанравай класіфікацыі чарадзейнай казкі, якая б дазволіла выдзеліць яе разнастайнасці. Прычыны гэтага вядомы беларускі фалькларыст К. П. Кабашнікаў бачыць у вялікіх унутраных зменах, што адбыліся ў кожным відзе казачнага эпасу на шляху развіцця, у пераасэнсаванні старога ў свеце новага мастацкага мыслення, наслаенні новых ідэй, вобразаў[60].

      Некаторыя казачнікі прапаноўваюць свой уласны падыход да размяшчэння казак па блоках. Так, Ф. П. Гаспадароў усе чарадзейныя казкі падзяляў на казкі, «дзе ўсё робіцца чарадзействам», і легендарныя[61].

      У аснове чарадзейнай казкі ляжыць элемент цудоўнага, незвычайнага. Як справядліва адзначала Э. В. Памяранцава, у адрозненне ад бытавой чарадзейная казка народжана іншай рэчаіснасцю, але ў пэўныя перыяды свайго гістарычнага шляху тая ці іншая аказаліся пад уплывам адных і тых жа сацыяльных і эканамічных фактараў і адлюстравалі па-свойму ў рознай ступені адны і тыя ж запаветныя ідэі народа. Гэтыя народныя мары выяўляюцца ў чарадзейнай казцы дзякуючы канфлікту[62]. У казках зборніка А. К. Сержпутоўскага, якія блізкія паміж сабой па сюжэтах і нагадваюць вядомыя казкі, аб’яднаныя агульнай канвой «тры царствы», станоўчым героям супрацьстаяць змрочныя магічныя сілы ў вобразах Змея Гарыныча, Бабы Ягі, Кашчэя Бессмяротнага

Скачать книгу


<p>60</p>

Чарадзейныя казкі / склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. Мінск, 1973. С. 5.

<p>61</p>

Новиков Н. В. Сказки Ф. П. Господарева. Петрозаводск, 1941. С. 46.

<p>62</p>

Померанцева Э. В. Судьба русской сказки. М., 1961. С. 10.