Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 20
Дзякуючы гэтай праграме ўдалося ў значнай ступені пашырыць веды аб жыцці, інтарэсах беларускага дарэвалюцыйнага сялянства.
У журнале пасяджэнняў савета аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства за 1912 г. маецца наступны запіс: «А. К. Сержпутоўскі прымаў актыўны ўдзел у рабоце таварыства, часта выступаў з паведамленнямі. Так, яго паведамленне з выпадку выступлення правадзейнага члена Э. Л. Вальтэра «Галашэнні ў літоўцаў» было прызнана бліскучым прыкладам удзелу ў савеце»[56].
У 1913 г. Аляксандр Казіміравіч быў выбраны сапраўдным членам Рускага таварыства аматараў светазнаўства.
У сакавіку 1914 г. у выставачнай зале этнаграфічнага аддзела Рускага музея праходзіла выстаўка касцюмаў рускага насельніцтва Галіцыі, Букавіны і Венгрыі з запаснікаў музея. Дэманстраваліся таксама фотаздымкі пабудоў, рэчаў хатняга ўжытку. Многія экспанаты былі прывезены ў свой час з навуковых камандзіровак А. К. Сержпутоўскім. Дарэчы, ім быў распрацаваны паказальнік гэтай выстаўкі.
За вялікі аб’ём работ, выкананых Аляксандрам Казіміравічам па збіранні калекцый, ён атрымаў падзяку ад савета Рускага музея і пахвальны ліст ад арганізатараў выстаўкі «Русская Ривьера»[57].
Разгледжаныя вышэй навуковыя працы і публікацыі А. К. Сержпутоўскага з’яўляюцца каштоўным матэрыялам для вывучэння жыцця беларускага народа, яго традыцый і культуры.
У залаты фонд не толькі беларускай, але і сусветнай фалькларыстыкі ўвайшлі тры зборнікі вусна-паэтычных твораў (казак, апавяданняў, прымхаў і забабонаў) беларускага народа, запісаных А. К. Сержпутоўскім у канцы XIX – пачатку XX ст.[58] Гэтыя кнігі займаюць значнае месца сярод аналагічных збораў славянскага фальклору і шырока выкарыстаны ў працах такіх сусветна вядомых славістаў, як Д. Зяленін, А. Шахматаў, Я. Карскі, I. Сахараў, I. Поліўка, К. Машынскі, што сведчыць аб важнасці і неардынарнасці зборнікаў Сержпутоўскага.
Палескі дзівасіл
«Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Значнай з’явай у гісторыі беларускай фалькларыстыкі, этнаграфіі і мовазнаўства стаў выхад у свет у 1911 г. зборніка А. К. Сержпутоўскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Цікавая гісторыя гэтай кнігі. 16 студзеня 1910 г. Сержпутоўскі перадаў рукапіс у савет этнаграфічнага аддзела Рускага музея. Акадэмікі А. А. Шахматаў, Я. Ф. Карскі, В. М. Істрын, М. Я. Мар высока ацанілі працу, аднагалосна выказаліся за яе хутчэйшае выданне. Праўда, у аддзеле не было сродкаў для аплаты расходаў на выданне кнігі. Дзякуючы старанням В. М. Істрына ўдалося адшукаць 350 рублёў (друкарскія расходы склалі 319 рублёў). Пры гэтым кіраўніцтва музея пакінула за сабой права атрымаць 600 экзэмпляраў кнігі ў асабістае распараджэнне.
У пачатку 1911 г. кніга ўбачыла свет. Пра яе поспех сведчыць той факт, што тыраж разышоўся літаральна за некалькі дзён. Па просьбе шматлікіх навуковых цэнтраў Расіі Аляксандр Казіміравіч перадаў ім усе
56
Архіў РГТ, разрад 110, воп. 2, спр. 267, с. 22.
57
Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 578, с. 84.
58