Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 18
Адзначаючы вялікую работу аўтара па грунтоўным апісанні меж павета і валасцей, збіранні легенд і паданняў пра камяні, азёры, якія ў народзе называюцца святымі, Сержпутоўскі ў той жа час крытыкуе Анікіевіча за тое, што пры апісанні раслін і жывёл ён абмяжоўваецца толькі мясцовымі назвамі, што зніжае навуковую каштоўнасць працы. Рэцэнзент раіць аўтару кнігі больш крытычна адносіцца да афіцыйных статыстычных справаздач, у якіх значна завышаецца доля абшчыннага ўладання зямлёй.
Крытыкуючы Анікіевіча за тое, што ў яго кнізе мала новых звестак пра Сенненскі павет, Сержпутоўскі высмейвае заяву генерал-губернатара князя Хаванскага, які тлумачыў прычыны пагаршэння народнага дабрабыту нізкімі цэнамі на віно і пражываннем яўрэяў на тэрыторыі павета. «Як гэта нагадвае сучасную бюракратычную панацэю ад усіх няшчасцяў», – іранізуе рэцэнзент.
У рэцэнзіі ўказваюцца і іншыя недахопы работы Анікіевіча. У прыватнасці, на думку Сержпутоўскага, аўтар удзяліў вельмі мала месца высвятленню складу насельніцтва, яго этнаграфічным асаблівасцям, быту, духоўнай і матэрыяльнай культуры, на скажонай рускай мове друкуе тэксты песень, змяшчае малюнкі нізкай якасці.
А. К. Сержпутоўскі ўмеў у кароткай рэцэнзіі выкласці сутнасць пытання, звярнуць увагу чытача на асноўныя праблемы, закранутыя ў рэцэнзаваным творы. Так, у рэцэнзіі на кнігу В. І. Сергіевіча «Крестьянское право и общинное землевладение в Архангельской губернии первой половины XVIII века»[53] ён правільна падмячае, што, распрацоўваючы сялянскую рэформу, Кацярына II і сенат клапаціліся не пра тое, каб сялянам стала жыць лягчэй, а пра тое, якім чынам памножыць свае багацці праз павелічэнне падушных падаткаў. На канкрэтных прыкладах вучоны пераканаўча даказвае, што, хоць зямля выдзялялася абшчыне, на самай справе ёй на правах уласнасці валодалі канкрэтныя сяляне – члены абшчыны. Абшчына не мела права адабраць у іх гэтыя надзелы нават тады, калі сяляне пераязджалі на жыхарства ў іншае месца.
«Земледельческие орудия Белорусского Полесья». Вывучэнне духоўнага жыцця, маральнага аблічча беларускіх сялян А. К. Сержпутоўскі цесна ўвязваў з вывучэннем іх матэрыяльнай культуры, быту, заняткаў. У 1910 г. ён апублікаваў сваю новую працу «Земледельческие орудия Белорусского Полесья: к этнографии белорусов-полешуков южной части Слуцкого и северной половины Мозырского уездов Минской губернии»[54]. У аснову яе пакладзены назіранні і запісы, зробленыя вучоным падчас яго шматлікіх навуковых экспедыцый на Беларускае Палессе па даручэнні Рускага музея ў 1906–1907 гг.
Ва ўступнай частцы працы даецца кароткая характарыстыка быту і заняткаў палешукоў. Па словах аўтара, жылі яны пераважна ў малых вёсках, размешчаных на вялікай адлегласці адна ад адной, сярод непраходных лясоў і балот. Да апошняга часу сюды слаба пранікала гарадская культура. Па гэтай прычыне, заўважаў Сержпутоўскі, быт і ўклад дамашняга гаспадарчага жыцця сельскага насельніцтва
53
Живая старина. 1907. Вып. 2. С. 25.
54
Материалы по этнографии России. СПб., 1910. Т. 1. С. 45–49.