Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 22
Вядома, наіўна было б чакаць, што чарадзейная казка стане рэалістычна адлюстроўваць рэвалюцыйныя настроі мас. Многія стагоддзі яе напаўнялі чарадзейныя персанажы, цудадзейная мастацкая аснова была і застаецца сёння галоўнай у сюжэце казкі. I ўсё ж новы час уплёў сваю нітку ў яе старажытную канву. Калі ў казцы «Бортнік» галоўны герой адгукаецца на просьбу цара вызваліць ад Змея царэўну і пазней становіцца царом, то Каваль выступае супраць царскага войска, а Асілак заклікае народ «не грызціся паміж сабою, да ад ворагаў бараніцца гурбою». Гэты сюжэт не мае сабе аналагаў ва ўсходнеславянскім фальклоры. Л. Бараг лічыць, што ў гэтай казцы адчуваецца ўплыў пракламацый і «гутарак», якія былі распаўсюджаны на Палессі ў гады першай рускай рэвалюцыі[64].
На першы погляд, казка «Іванка Прастачок» адносіцца да сюжэтаў аб змеяборстве. Аднак пры аналізе яе заўважаюцца новыя рысы сацыяльнага пераасэнсавання гэтага старажытнага вобраза, набліжэння яго да рэчаіснасці. Загніваючага Змея (цара) акружаюць паны і падпанкі, якія «нічога не робяць да толькі сала гадуюць. А людзі служаць дохламу Змею, служаць тым гнілым панам, аддаюць ім апошняе, а самі ходзяць галодныя, халодныя» (Сказки. С. 149). Іванка Прастачок, іграючы на чарадзейнай дудачцы, адкрыта заклікае народ да паўстання.
Прыкладам таго, як беларуская казка напаўняецца новым сацыяльным зместам і адыходзіць ад традыцыйных вобразаў чарадзейнай казкі, можа служыць твор «З чаго ліха на свеце». Ён вызначаецца вострай сацыяльнай накіраванасцю, філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці, закранае праблему, якая хвалявала сялянства царскай Расіі, – праблему свабоднага і забяспечанага жыцця. Казачнік умела перакідвае масток паміж рэчаіснасцю – змрочнай, галоднай, беспрасветнай, дзе жменька паноў і падпанкаў прыгнятае мільёны простага люду, паразітуе на іх працы, і мінулым, калі людзі быццам бы жылі заможна і шчасліва, бяды не ведаючы. Канец гэтай ідыліі настаў тады, гаворыцца ў казцы, калі людзі праігнаравалі наказ Бога жыць паміж сабой у міры і згодзе, «каб ніхто не меў улады адзін над другім».
Як толькі Бог пакінуў зямлю і падняўся на неба, вылез са свайго сховішча чорт і стаў падбухторваць дужэйшых і спрытнейшых браць уладу над слабейшымі. Такім чынам з’явіліся на зямлі паны, ад якіх «пайшло такое ліха, што і сказаць не можна». Паны захапілі зямлю, пачалі марыць людзей голадам, біць, забіваць іх, насылаць адзін на другога.
Удала выкарыстоўваючы старажытны матыў вайны чарцей з анёламі, казачнік М. Кравец указвае на сапраўдных носьбітаў зла – царскае самадзяржаўе, паноў. У творы яскрава прасочваюцца ўзаемаадносіны паміж класамі антаганістычнага грамадства. Прадстаўнікі пануючага класа паказаны ў выглядзе горкі камянёў, у якой «зверху цяжкае каменне дробных на пясок расцірае; зверху іх гнятуць другія, а на тых ляжаць і ціснуць долу яшчэ цяжэйшыя; зверху ж лёг адзін вялікі камень». Нялёгка дастаецца камяням,
64