Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 25

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько

Скачать книгу

камічна праявіўся шляхецкі гонар у канцы казкі. Ксёндз, якому стала шкада грошай, абазваў шляхціца кепам, дурнем. Падумаўшы, што словы гэтыя належаць Богу, шляхціц са злосцю напамінае пану Езусу, што ён «з ласкі боскай… пан Пятроўскі, радавіты шляхціц да патопу да прытым і двожанін герольдэм утвердзоны», і ў сваю чаргу ганьбіць Бога.

      Падобныя сюжэты сустракаюцца ў запісах іншых беларускіх фалькларыстаў, а таксама ў зборніках казак іншых народаў. Аднак у зборніку А. К. Сержпутоўскага сатыра на шляхціца асабліва вострая і бязлітасная.

      Ілгуном, несумленным чалавекам малюецца пісар у аднайменнай казцы. За напісанне прашэння ён патрабуе ад сялян гарэлку, ежу, грошы, а атрымаўшы ўсё гэта, падманвае беднякоў. Сяляне са здзіўленнем даведваюцца, што ў іх петыцыі змяшчаецца не просьба да пана аблегчыць іх жыццё, а, наадварот, абяцанне даць яму «з дому па валу, па капе лёну і па капе аўса». Калі людзі слухалі такія казкі, яны яшчэ раз пераконваліся ў тым, чые інтарэсы абараняюць панскія лакеі, пісары, аканомы.

      Казкі і апавяданні зборніка А. К. Сержпутоўскага сведчаць аб росце самасвядомасці беларуса-палешука, з’яўленні крытычнага падыходу ў ацэнцы грамадскіх з’яў, рэлігіі. Асабліва вылучаюцца тут творы, якія адлюстроўваюць працэс класавага расслаення ў беларускай дарэвалюцыйнай вёсцы, асуджаюць уладу грошай, несправядлівасць, вераломства. У казцы «Багатыр» размова ідзе пра багача і бедняка. У багача ўсяго ўдосталь, але яму хочацца мець яшчэ больш багацця. Ад гэтага ён сохне, не спіць, не есць. Бядняк, наадварот, не мае за душой ні капейкі, але вясёлы і шчаслівы. Задавальненне ў жыцці даюць яму праца, надзея на лепшыя часы. У гэтым пераконвае ён свайго заможнага суседа. У час хвіліннага прасвятлення той вырашае аддаць частку сваіх грошай бедняку. Аднак скупасць бярэ сваё. Кароткая палёгка змянілася ў багача новым прыступам адчаю. Цяпер ён наогул перастаў піць і есці, не спіць доўгімі начамі. Так схуднеў, што ледзь ногі перастаўляе.

      Па-майстэрску паказаны ў казцы псіхалагічны стан персанажаў: багачу шкада кожнай патрачанай капейкі, бедняку ж грошы прыносяць адны непрыемнасці. Ён вырашае вярнуць суседу яго грошы. Аднак апошні, усвядоміўшы, хоць і з вялікім спазненнем, што яго багацце нажыта на поце і крыві людзей, уцякае з вёскі і памірае.

      Сэнс казкі – багацце, нажытае на падмане і эксплуатацыі іншых, не прыносіць шчасця. У творы выказана даўняя мара народа аб перамозе людзей працы над сваімі прыгнятальнікамі.

      Антыгуманная мараль грамадства, у якім пануюць несправядлівасць, недавер, улада над слабым, адлюстравана ў казцы «За добрае злым заплата». Мужык, пашкадаваўшы ваўка, які трапіў у пастку, вызваляе яго. Няўдзячны звер хоча з’есці свайго збавіцеля. На дапамогу чалавеку прыходзіць ліс. Хітрасцю ён заманьвае шэрага разбойніка ў пастку. Мужык забівае ваўка, а разам з ім і ліса. Аўтар казкі асуджае ўчынак мужыка, воўчыя законы, дзе няма месца пачуццям дружбы, удзячнасці.

      Казка цікавая і незвычайнасцю сюжэтных

Скачать книгу