Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько страница 14

Святло далёкай зоркі - Уладзімір Касько

Скачать книгу

і забабонаў – правіл, як трэба рабіць у тым ці іншым выпадку». Вобразна параўноўваючы гэтыя правілы з правіламі гігіены, накіраванымі на падтрыманне здароўя чалавека, Сержпутоўскі зазначае, што ў аснове прымхаў і забабонаў ляжаць уяўленні неадукаванага цёмнага чалавека і рэкамендаваныя дзеянні для перасцярогі ад нейкай бяды. Яны не маюць ніякай прычыннай сувязі. Так, каб на працягу года быць здаровым, на думку палешукоў, трэба было падчас першага грому патрэсці дуб. Адпраўляючыся ў дарогу, сяляне зачынялі засланкай вусце печы, а да прыпечка прыстаўлялі вілкі і качаргу. У такім разе прымхі абяцалі ім паспяховую паездку.

      Сярод мноства розных прымхаў і забабонаў у жыцці беларуса-палешука выключнае месца займалі заломкі, завіткі, або куклы. Рабіліся яны на хлебных палях і мелі мэту пашкодзіць здароўю чалавека, яго гаспадарцы. На думку сялян, рабілі заломкі ліхія людзі, ведзьмакі, якія знасіліся з нячыстай сілай, валодалі чарамі, праклёнамі, заклёнамі.

      Знішчыць заломку, зняць праклёны мог вядзьмак, які валодаў яшчэ большай магічнай сілай, чым той, хто ўчыніў ліхадзейства.

      Звычайна заломкі рабіліся так: сцяблінкі жыта, пшаніцы, ячменю або іншых хлебных злакаў збіраліся ў пучок, перавязваліся валасамі, ніткамі, чырвонымі стужкамі і заломваліся ў пэўны бок.

      Рабіліся заломкі і ў выглядзе вяночкаў. Выбар таго ці іншага віду заломак і атрыбутыкі, звязанай з ім, залежыў ад многіх абставін. Заломкі, звязаныя валасамі, на думку ведзьмака, пагражалі жыццю людзей ці жывёлы. Зламаныя або скручаныя сцяблінкі ўказвалі на тое, што праклён накіраваны супраць здароўя ці нават жыцця чалавека.

      Заломкі звычайна завівалі ў канцы мая – пачатку чэрвеня, калі зацвіталі збожжавыя. На досвітку вядзьмак распранаўся дагала і, стараючыся быць нікім не заўважаным, прабіраўся ў поле. На думку сялян, там вядзьмак сустракаўся з нячыстай сілай, якая не толькі не перашкаджала яму чыніць чорную справу, але і спрыяла ў гэтым, адпужвала выпадковых людзей. Па словах Сержпутоўскага, вядомы на Случчыне вядзьмак Іван Санюк, які меў мянушку Порца, пры завіванні заломак вымаўляў такія замовы і закляцці, скіраваныя ў адрас гаспадара поля:

      З сухога бору, нетры, гушчэчы,

      З багны, тхлані, балота,

      З цёмнага лесу, з лысых гор,

      З ракі, з віру глыбокага,

      З возера, з плёсу шырокага,

      З віхру, з ветру вялікага —

      Адусюль збірайся, сіла ліхая, нячыстая,

      Сатры, зламі (у гэтым месцы вымаўлялася імя чалавека, супраць якога задумвалася чорная справа) косці жоўтыя,

      Разлі кроў гарачую, засушы яго цела.

      Як засохнуць і запетраюць гэтыя калівы,

      Каб ён так засох і запетраў.

      Апошнія словы Порца паўтараў тройчы, а затым працягваў:

      Ліхія, куцыя, бясхвостыя і вы ўсе кахатыя, прыступайце і мне памажыце майго ворага зламаць, скруціць, сцерці, каб ён сонейка яснага не бачыў, грому не чуў, сцежкі не таптаў, смаку не меў. Як каласкі сохнуць, каб ён так ссох, прапаў і згінуў.

Скачать книгу