Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 22

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Свенсан, але не Лэслі. Убачыўшы жанчыну зусім побач з сабой, ён адразу ж кінуўся да дзвярэй, праўда, дабегчы да іх не паспеў. Свенсан так і не зразумеў, як змагла гэтая жанчына апынуцца раптам зусім побач з аператарам, але гэта ўсё ж адбылося. Хуткі, амаль няўлоўны ўзмах тонкай жаночай рукі… і Лэслі, адразу ж адляцеўшы ўбок, пракаціўся крыху па падлозе ды так і застаўся ляжаць там тварам уніз.

      Свенсан зразумеў, што застаўся адзін. На ўсялякі выпадак ён нахіліўся да Карантышкі, марна спрабуючы адшукаць у нерухомым ягоным целе хоць нейкія прыкметы жыцця. Карантышка быў мёртвы і забіла яго гэтая хударлявая з выгляду жанчына, забіла з аднаго толькі ўдару…

      Як і Лэслі!

      Свенсан выпрастаўся, павярнуўся да жанчыны. Яна па-ранейшаму стаяла каля дзвярэй, высока ўзняўшы галаву і глядзела на Свенсана, і ў уважлівым позірку яе было дзіўнае нагрувашчанне самых разнастайных пачуццяў.

      – Ты – «дзікая кошка»? – спытаў Свенсан, нарэшце ўсё зразумеўшы. – Дакладней, ты – былая «дзікая кошка»?

      Жанчына раптам адмоўна тарганула галавой.

      – Я не былая! – працадзіла яна праз зубы. – Былых «дзікіх кошак» не бывае! Я прайшла абрад ачышчэння, і зараз я зноў «дзікая кошка»! Сапраўдная!

      – Абрад ачышчэння? – Свенсан раптам усё зразумеў. – Дык вось чаму ты… – ён запнуўся на слове, – вось чаму мы знайшлі твайго мужа ў такім стане?

      – Табе яго шкада? – спыталася раптам жанчына і, не паспеў яшчэ Свенсан хоць штосьці сказаць, дадала: – Ты былы космадэсантнік, хіба не так?

      – Былы! – Свенсан горка ўсміхнуўся. – Што ж, у адрозненні ад цябе, я і сапраўды былы…

      – Я памятаю цябе! – прагаварыла жанчына павольна, нібыта і сапраўды штосьці ўспамінаючы. – Гэта было тры гады таму, і мы ўдзельнічалі з табой у адной і той жа аперацыі…

      – Тры гады таму?!

      Свенсан раптам успомніў гэтую самую аперацыю. Успомніў ён і жанчыну… праўда, ні тады, ні потым нават, ён так і не даведаўся, кім жа яна была на самой справе…

      А вось зараз даведаўся!

      Жанчына раптам весела рассмяялася, і Свенсан, уздрыгнуўшы, з недаўменнем на яе паглядзеў. Аказваецца. яна ўмее смяяцца… вось бы ніколі не падумаў!

      – Я проста ўспомніла, як клапатліва ты адносіўся да мяне ў час той аперацыі, як аберагаў ад розных небяспек, сапраўдных і ўяўных. Цікава, кім ты мяне лічыў тады?

      Не адказваючы, Свенсан проста глядзеў на яе. Божа, як ён шукаў яе потым, пасля таго, як усё было скончана… як спрабаваў хоць штосьці даведацца, выкарыстоўваючы дзеля гэтага ўсе магчымыя крыніцы, як афіцыйныя, так і неафіцыйныя. Але ўсё аказалася дарэмна… адзінае, што высветліў тады Свенсан: жанчыны гэтай, наогул, не існавала ў прыродзе, і ў аперацыі той яна проста не магла ўдзельнічаць ні ў якасці каго, у выніку свайго жыццёвага неіснавання…

      – Ты знікла так нечакана… – прагаварыў ён нарэшце. – Куды ты знікла?

      Жанчына ледзь

Скачать книгу