Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў страница 35

Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў

Скачать книгу

вочы не проста палезлі на лоб – яны з’ехалі туды хуткасным ліфтам.

      – Гэта была ўсяго толькі літаратурна-гістарычная містыфікацыя і не больш, – з вышыні хмарачоса свайго здзіўлення спрабаваў запярэчыць я.

      – Не мне вам тлумачыць, што містыфікацыі маюць неверагодную здольнасць абарочвацца рэальнымі наступствамі. Згадайце хаця б «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» ці псеўдадакументальную радыёпастаноўку рамана «Вайна сусветаў» Герберта Уэлса… – І чым жа маё эсэ пра аднарогаў магло натхніць удзельнікаў хакерскае секты? – скочыў я з хмарачосу здзіўлення ў басейн скептычнасці. – Навошта ім аднарог пры іх веры ў свет як кампутарную сімуляцыю? Дый, што значыць шукаць аднарога, калі такіх жывёл не існуе?

      – Хакеры могуць палічыць вас за чалавека, які далучаны да сакральных ведаў, – спакойна, нетаропка, нібы збіраючы рассыпаны ў пясок мак, тлумачыў ён. – Аднарог тут паўстае як метафара для азначэння якраз такога чалавека. Вы прыводзілі ў сваім эсэ вытрымку з сярэднявечнага трактата пра галоўны спосаб палявання на аднарога: «панну цнатлівую прывесці ў лес, абы звер, усчуўшы пах ейнай беспахібнасці, зызволіў прыйсці голаў свой пакласці ёй на ўлонне, аддаючыся у цянёты лоўчых». Удзельнікі секты перакананыя, што падчас апускання аднарога да ног дзяўчыны ў кампутарнай сімуляцыі ўзнікае нешта накшталт пралому, своеасаблівага шлюзу ці каналу, з дапамогай якога выяўляецца магчымым кіраваць пэўнай часткай нашай рэальнасці і ствараць ці не любыя яе артэфакты з мінімальнымі намаганнямі. Прынамсі, яны лічаць, што маюць патрэбныя здольнасці, каб запраграмаваць усё, што захочуць – ад зубачысткі да міжкантынентальнай балістычнай ракеты. Вы разумееце, чым небяспечны плён такіх праграмаванняў? Гэта ж азначае ўзнікненне наймагутнейшай тэрарыстычнай групоўкі, якая па забяспечанасці матэрыяльнымі рэсурсамі заткне за пояс усіх тэрарыстаў свету узятых разам. У бліжэйшай перспектыве яна можа стварыць важкую канкурэнцыю і яўную пагрозу нават самым развітым краінам свету. І тут яшчэ не бярэцца пад увагу імавернасць таго, што сектанты пачнуць ствараць людзей, бо нават падумаць страшна, якую армію яны ў выніку атрымаюць – пакорлівыя салдаты Урфін Джуса. – Жаўнеры Хведара Набілкіна, – застаючыся ў басейне скептычнасці, я прыняў з рук паўаголенай афіцыянтачкі Свядомасці келіх іроніі з цытрынавым сокам.

      – Вы не верыце?

      – Я дапускаю тое, што нехта можа так думаць, але паверыць у рэальнасць усяго гэтага трызнення я адмаўляюся. Каналы, шлюзы, праломы. Суцэльная лухта, якая нават гістарычнаму канону не адпавядае. Мне не даводзілася бачыць ніводнага сярэднявечнага сведчання, што падзенне аднарога да ног цнатлівіцы можа адкрываць нейкія каналы. Людзям проста няма чаго рабіць, вось яны і гуляюцца ў цацкі, якія самі і выдумляюць, бо хочуць выдумляць. Камусьці карціць кубак Грааля адшукаць, а хтосьці задаволены удзелам у «Схватцы».

      – Ваш скепсіс адносна хакераў цалкам зразумелы. Мы самі сумняваемся. Але мусім правяраць любую інфармацыю пра нечыя планы ці дзеянні, што могуць прычыніць шкоду не толькі культурнай

Скачать книгу