Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў страница 37

Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў

Скачать книгу

правакацый. Паводле логікі рэчаў я як сапраўдны мужык мусіў бы гнеўна абурыцца і запярэчыць, а яна папрасіла б рэчыўных доказаў у выглядзе той самай капачкі ласкі, пра якую цвердзілася кагадзе. Але мне хацелася свістаць на логіку, і ў адказ на сваё пытанне каляжанка пачула ад мяне толькі адну фразу: – Я не гей, я злобны підар.

      – Блазан ты, а не підар! – усхадзілася яна і шпарка вылецела з кабінета, выбіўшы з маіх рук гарапашныя вучнёўскія сшыткі.

      18

      У галаве маёй плёскаліся хвалі Герадотава мора думак. Я быў уражаны і фантастычнай тэмай, якую ўзняў супрацоўнік КНАКС, і нечаканай развязкай нашай з ім гутаркі. Я намагаўся ўбачыць ва ўсім, што адбылося хаця б найменшы сэнс. Але нічога ўцямнага, апроч акуратнай палосачкі сівых валасоў, што з’явілася ў мяне пасля блізкага суседства з чорнай шаравой маланкай, не праглядалася. Я адчуў неадольную прагу расслабіцца і забыцца пра ўсе свае злыбеды, прынамсі, на кароткі час. Таму абяцанае тэлефанаванне майго дапатопнага спабутэльніка выклікала ўва мне шквал станоўчых эмоцыяў.

      Мікаэл вельмі здзівіўся майму выгляду: гузак на лобе, валасы з сівізною, вочы ненармальна блішчаць. «Цябе катавалі?» – выліўся яго подзіў у канкрэтнае пытанне. Я гучна разрагатаўся і з выглядам велікамучаніка адмоўна патрусіў галавой. «За гэта трэба выпіць», – пачуліся зусім прадказальныя словы. Мы зрушылі з галоўнай вуліцы і падаліся ў бар «Агні святога Эльма». Бухоўскі звычайна называў яго «Агнямі», а я проста «Эльмам». Гэта і зразумела, бо варта нам было туды выбрацца, як для святога ніякага месца не заставалася.

      Пачаўшы з піва пад мясны медальён па-французску з бульбай-фры па-сялянску, я ніяк не мог падумаць, што працягам будзе гарэлка пад смажаныя анёльскія крылцы ў брусельскай капусце, а потым яшчэ па сто пяцьдзесят каньяку пад калдуны «Чароўныя» са смятанай. Мы пілі, закусвалі, размаўлялі. Мікаэл уважліва слухаў мой аповед пра гутарку з супрацоўнікам КНАКС, раз-пораз усклікаў: «Ды ну на фіг!» і адразу ж маніўся наноў напоўніць кілішкі, каб падняць і асушыць іх за пастыра аднарогаў беларускіх. Спабутэльнік кляўся мне ў вечным сяброўстве і заводзіў старую песню пра дружбу, збіваючыся на адзін адзіны радок: «Землю обойдём, потом махнём на Марс».

      Чым болей мы сядзелі, тым менш клопатаў заставалася ў мяне на душы. Герадотава мора думак пад уплывам мяшанкі з піва, гарэлкі і каньяку паспела ператварыцца ў падступныя палескія балоты, на якія ўжо кідалі свае позіркі хіжыя меліяратары. Такі стан я называў быць ніякім, а Бухоўскі – лішак не дабраць. У гэткім стане мы расплаціліся, падняліся з-за стала і скіраваліся да выхаду. У самых дзвярах я сутыкнуўся з нейкай дзяўчынай. Тая спачатку абурана заўважыла: «Асцярожней, малады чалавек», але праз імгненне здзіўлена ўскрыкнула: «Эрнест Скіргайлавіч, гэта ты?». Я напружыў зрок і зразумеў, што перада мной стаіць Алеся Рыбанька. Пакуль я намагаўся нешта адказаць, Мікаэл зусім па-простаму пацікавіўся ў мяне: – Гэта твая цёлка?

      – Не, гэта мая рыбка, – знайшліся ў мяне словы.

      – Я вам не цёлка, а табе не рыбка, – раззлавалася каляжанка.

Скачать книгу