Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Інфанта і аднарог - Сяргей Балахонаў страница 38
– «The Autumn Leaves» праекту Андрэ Танэнберга, – прашаптала дзяўчына.
– Ападаюць з журбою лісты пад акорды асенніх іскрыпак, – таксама шэптам прадэкламаваў я.
– А ты ўсё вершы чытаеш, Купалка ты мой. Можа лепш пацалаваў бы, га? – пачуўся ад Леры дакор.
Быццам варам абліты, я рэзка адскочыў ад дзяўчыны.
– Валерыя, мы так не дамаўляліся, – прашыпеў я і, як сайгак па кукурузе, ламануўся на выхад.
Разгарачаны я выйшаў вонкі і апынуўся ў чэпкіх абдымках свежага паветра восеньскай ночы. Яны былі ні чым не лепей за Лерчыны, бо пагражалі вельмі хуткай прастудай. Але прастуда мне падалася больш бяспечным варыянтам у параўнанні з раманам, які мог неспадзеўкі выбухнуць у тую ноч паміж мной і Валерыяй Булатнікавай.
Я пацепваўся ад холаду і азірнуўся на будынак начнога клуба, спраўдзіўшы яго назву – «L'isola del giorno prima». Мясцовасць не ўяўляла сабой тэра інкогніта населеную львамі і не патрабавала адмысловых высілкаў, каб знайсці доўгі шлях дамоў. Паспешлівай хадою я рушыў у падземны пераход, і неўзабаве стаяў на належным прыпынку, стукаючы сябе па кішэнях у пошуках якіх-небудзь намёкаў на гаманец і мабільны тэлефон. Гаманец мой быў худы, як крыцкі бык пасля калектывізацыі. Старэча Сімэнс ляжаў без духу, і ўсе спробы яго ажывіць сканчаліся паразай. Да прыпынку падруліла маршрутнае таксі, у якое я сеў, аддаўшы кіроўцу дашчэнту ўсю дробязь, што была злоўлена ў гаманцы і кішэнях.
Едучы дадому, я стараўся не глядзець на астатніх пасажыраў машыны баявой, а галоўнае – ні пра што не думаць. Жахліва балела галава, і зрабіць высновы з нагоды перажытых за два дні прыгод было цяжка. Зрэшты, у мяне не магло быць ніякай пэўнасці, што мінула акурат два, а не тры, чатыры дні ці нават цэлы месяц. Гэта змусіла ўсё ж задумацца і звярнуцца па дапамогу да жанчыны, што сядзела найбліжэй. Тая ніколькі не сумеўшыся ад майго пытання, развеяла мае насцярогі: на дварэ трывалі першыя гадзіны