Ніякай літасьці Альгерду Б.. Альгерд Бахарэвiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Ніякай літасьці Альгерду Б. - Альгерд Бахарэвiч страница 2
Калі я ўпершыню задумаўся пра сваю вялікую ненапісаную кнігу, мне падказалі, што Менск згадваў нават Конан Дойл. На жаль, не ў маіх улюбёных «Нататках пра Шэрлака Голмса», а ў значна менш займальных і часам папросту нудных «Подзьвігах брыгадзіра Жэрара», але: чорт яго бяры, у гэта цяжка паверыць: Конан Дойл – і Менск… Ці то комплексы не даюць, уласнай і менскай непаўнавартасьці, ці то наадварот, рэч у маніі велічы: горад, дзе нарадзіўся і жывеш, заўжды будзеш успрымаць як цэнтар сьветабудовы. А пра цэнтр мімаходзь, як зь дзіравай кішэні, ня пішуць.
Вось ён – чорным па белым. Перакладзены і растыражаваны па сьвеце, населены няіснымі, але пазнавальнымі людзьмі, збольшага – дзіўны, далёкі і недарэчны, часам сьмешнаваты. Менск кніжны. Менск выдуманы. Менск, якім яго бачаць яны. І ўсё адно – такі менскі-менскі. Ва ўсіх сваіх чортавых рэінкарнацыях. І таму, дарагі вінаградару з Шампані, табе давядзецца запомніць гэтае слова.
Мара пра скураныя штонікі
Сярэднявечны вучоны ван Гельмант сьцьвярджаў, што жывых мышэй можна стварыць простым спалучэньнем старой шафы, жменькі пшаніцы і нямытай кашулі. І нават, здаецца, здолеў давесьці гэта экспэрымэнтальным шляхам. Формула сумнеўная, але прыгожая. Менавіта яна чамусьці прыгадваецца кожны раз, калі думаеш пра самую панылую рэч на сьвеце – пра сьціплую чароўнасьць беларускага нацызму. Ён, вядома, нікому не прызнаецца, што мама яго так назвала. Ён аддае перавагу псэўданімам. Яму падабаецца, калі яго клічуць “традыцыяналізмам”, “правым кансэрватызмам”, “сьвятым і абарончым пачаткам”, “сапраўдным патрыятызмам”, “агмянём беларушчыны”, “балцкай тэорыяй этнагенэзу”, рамантызмам, друвісам, сіверам і ўсялякімі іншымі харошымі словамі. І толькі застаўшыся на самоце, ён можа нарэшце стаць перад люстэркам і з палёгкаю выкінуць руку перад сабой, адчуваючы поўную гармонію з прыродай. Гайль Беларусь.
Дык адкуль жа ён узяўся?
Вельмі цяжка паверыць, што сучаснага беларускага нацыста ў гэты сьвет прынёс, напрыклад, бусел. Уяўляю сабе таго бусла са свастыкай на перапэцканых у нешта карычневае крылах – ці зь ярылавым крыжам: як ён юнкерсам пралятае над калгаснай капустай, выкідваючы ў яе свой каштоўны груз. Ніякіх там “мама-баба”. “Жыве вечна!” – вось што крычыць з капуснага капкану біялягічна чыстае немаўля, а бусел ужо імчыць да іншых палеткаў, больш падобны да штандартэнлебедзя з карціны Падуа, чым да нявіннага кур’ера.
Не, як для айчыннага нацызму, дык карціна выходзіць занадта прыгожая. Альхімія ягонага нараджэньня, на жаль, значна прасьцей. Балбатня пра балтаў, павага да паганства і пугі, сьмярдзючая спартовая заля, мокры ад фобіяў ложак ды аб’едкі чужых ідэяў пад ім – ну, вось і гатова. Нічога новага. Маленькія нацыкі пішчаць і разьбягаюцца па кутах, грызьці старыя шпалеры з архаічнымі лёзунгамі і змрочныя кніжкі ў мяккіх вокладках. Нацы-паэзія, нацы-проза, ісьцінна