Ніякай літасьці Альгерду Б.. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ніякай літасьці Альгерду Б. - Альгерд Бахарэвiч страница 4

Ніякай літасьці Альгерду Б. - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

і граматычна карэктнаму мінуламу, ужо ніколі ня будзе. Я сустракаў людзей, якія ўздыхаюць па пяцідзясятых: па часах Элвіса і стылягаў; ім таксама хацелася б вось так, з кокам, у дудачках, Саўка энд Грышка… Па шасьцідзясятых – калі сьвет быў крышку прыгажэйшы і нашмат больш музычны. Па саракавых – ужо ж яны задалі б перцу і немцу, і маскалю, ужо ж яны б зь Філістовічам… Ага, ёсьць і такія.

      Хаця саракавыя – гэта, на шчасьце, ня толькі вайна, гэта яшчэ і кіно, і музыка, і літаратура, дый сьвет не сканчаецца ў Эўропе. А яшчэ ўздыхаюць па Парыжы трыццатых, па дваццатых, па тых часах, калі жанчыны насілі такія фрызуры і такія сукенкі, што іх запаміналі адразу і назаўсёды; калі мужчынамі можна было ганарыцца, не рызыкуючы ўляпацца ў гей-скандал; калі сьвет яшчэ пахнуў – пякуча і соладка, і не шукаў сродкаў супраць поту; калі тых, каго цяпер называюць старымі майстрамі, можна было пабачыць проста так на вуліцы – і не пазнаць. Сумуюць па Нашай-Нянашай Вільні – пасядзець бы на Антокалі годзе так у 1929; па панскай Польшчы, згадваючы Пясэцкага і Аляхновіча, па першым джазе, па часах “лясных братоў” – нават па Аўстра-Вугоршчыне часоў імпэратара Франца-Іосіфа. І што такое настальгія па савецкай імпэрыі пэўнай часткі не зусім полава сьпелага насельніцтва, што такое ўсе гэтыя маечкі “Born in USSR“, што такое ўсе гэтыя калярадзкія стужачкі, гераічныя фільмецы і дурацкія песенькі – калі ня рэўнасьць да непражытага мінулага?

      А можна пайсьці і далей. Параўнаваць трошкі да таго даўно вымерлага сьвету, у якім кожная рэч была непаўторным творам: ад тэлефону да матыкі, да сьвету, яшчэ не сапсаванага літаратурай. Дзе мятлік нічога не сымбалізаваў, а лётаў сабе і крэсьліў у паветры знакі быцьця, і дзе бедную гусь ні з чым не рыфмавалі, а елі, выціраючы тлустыя пальцы проста аб штаны.

      Не прыкідвайся, што ты не такі і хочаш жыць тут і цяпер. Тут і цяпер здольны любы дурань. Ты іх ня любіш, ты апрануты ў сёньня, як у зьмірыцельную кашулю. Дый хто будзе раўнаваць да цяпершчыны. Хіба што палітыкі. Але рэўнасьць цяперашніх нацыяў да свайго і чужога мінулага – усе гэтыя бязглуздыя войны за ня намі падзеленую спадчыну – не кранаюць. Рэўнасьці трэба хрыбет асобнага ўзятага чалавека, каб зайграць на ім свае маршы. А дзе ляжыць хрыбет нацыі? Трохі сьмешныя ўсе гэтыя крыўды на літоўцаў: нам няма чаго дзяліць ні зь імі, ні з палякамі. А рэўнасьць усё адно ёсьць. Дробная, гідкая. Толькі на Антокаль 1929-га зь ёй не патрапіш. І нават да Наваградку 2013-га на яе сьлізкай сьпіне не даедзеш.

      Рэўнасьць – гэта ўмоўны лад. А мінулае – пэрфэкт, дасканаласьць, якая адбылася.

      За такое асабістае мінулае, якое ўжо ніколі не пражывеш і да якога часам так моцна раўнуеш, можна запраста аддаць кавалак свайго жыцьця. Прызнаньне за прызнаньне: асабіста мне хацелася б апынуцца ў Бэрліне годзе так у 1922-м. Выправіцца на шпацыр, праехацца ў мэтро, пасядзець у кавярнях і на начных вакзалах. Палову жыцьця аддаў бы. Ну, ня цалкам, вядома. Часткамі. Па месяцы, па тыдні – на білет у адзін канец неяк набралося б.

      Або – у Менску 60-х. Пакінуўшы машыну часу ў кабеты з пажоўклага фотаздымка. Зьліцца з натоўпам,

Скачать книгу