Ніякай літасьці Альгерду Б.. Альгерд Бахарэвiч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Ніякай літасьці Альгерду Б. - Альгерд Бахарэвiч страница 8
Курыць сіні Ўінстан – значыць кінуць агеньчык пад ногі набеглым аўтобусам і паехаць увечары на сотцы ў цэнтар. Сіняга Ўінстана акурат хапае, каб дайсьці ад прыпынку да кнігарні. Позьнім вечарам ты выходзіш на двор, разам з Ўінстанам Сінім – ён будзе тваім гідам па гэтых мясьцінах. На яго не абарочваюцца, ён такі, як усе. Курыць сіні Ўінстан – значыць сустракаць восень, далучыцца да яе гаркавых вогнішчаў. Гэта значыць, што на асфальтавай баскетбольнай пляцоўцы так ачмуральна пахне падгнілымі дзічкамі. Гэта значыць думаць пра Стакгольм, куды яна паляціць… паляціць ужо заўтра, будзе бачыць там высокіх мужчынаў са скандынаўскімі скуламі, якія ніколі ў жыцьці не курылі сіняга Ўінстану, зробленага ў РБ, і таму будуць жыць доўга і заўжды глядзець на нас звысака.
І правільна зробяць: курыць сіні Ўінстан значыць быць нізкарослым і вымарачаным, значыць глядзець сабе пад ногі ў спадзяваньні знайсьці хоць нешта. Мусіць жа для кожнага кагосьці недзе быць сваё нешта. Ён свой у дошку, у камень пад нагамі, у бляху сьметніцы, аб якую ты яго тушыш. Ён абвязаны чырвонай паліцэйскай стужачкай з надпісам: “Только для продажі в Республіке Беларусь”. Ён дражніць: усё пад кантролем, Ру дэ ля Габэль 1, Каруж, Жэнэва, паблізу ад парку Акацыяў, недалёка ад вуліцы Маладосьці… Сіні Ўінстан – гэта такі варыянт Эўропы бяз нас. Проста яго дым занадта смалісты, а на іншы тут няма попыту.
На магіле Бродзкага на Сан-Мікеле заўжды ляжыць расьпячатаны