Ніякай літасьці Альгерду Б.. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ніякай літасьці Альгерду Б. - Альгерд Бахарэвiч страница 10

Ніякай літасьці Альгерду Б. - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

і знаходзіцца Першамайскі адзьдзел МНС – і прынамсі, што такое “першамайскі”, вам тлумачыць ня трэба, а астатняе і ня важна. Не пра гэта хацелася вам напісаць. А пра шкадаваньне.

      Ведаеце, шаноўны Вільгельм Георгіевіч, рагаткі я вам дарую – па праве пераможцы. Бо дзе вы, а дзе Беларусь… Спадзяюся, вы зь ёй больш ніколі не перасячэцеся. Ва ўсялякім разе, вы былі з намі шчыры. Такому ворагу і вуліцы ў Менску не шкада – усё роўна ніхто зь яе жыхароў ня ведае, што значыць “Кнорына”, спытай мінакоў, скажуць, партызан, піянэр-герой, кацігаўрошак з гранатай. Або на благі канец пісьменьнік. Дарэчы, я таксама не люблю Гайнрыха Мана. І наагул усю гэтую іхную сямейку манілавых ад літаратуры. Хіба што “Сьмерць у Вэнэцыі” паважаю – хораша напісана. Гімн літасьці. І не спрачайцеся тут са мной сваім вісклівым жаночым голасам – усё адно ніхто не пачуе. У вайны не жаночы твар, так у нас кажуць, зь лёгкай жаночай рукі…

      Нам бы цяпер такіх ворагаў, як вы, Вільгельм Георгіевіч, – простых, ясных, прынцыповых, адукаваных агентаў латыскай выведкі з жаночымі галасамі: вось жыцьцё было б. Не жыцьцё, а маліна для лынькоўскага Мішкі. Дайце беларусу аднаго кнорына – і ён пераверне сьвет. Але нешта не шанцуе. Ці то кнорыны так маскіруюцца, ці то проста не сэзон. Цяпер кожны вораг скажа без акцэнту, што ён за радзіму, мову, незалежнасьць, што ён сам беларус і іншых беларускасьці павучыць можа. Што ў яго проста іншыя погляды на тое, якой быць той Беларусі. І тады яго адразу робіцца неяк шкада… Бо свой жа. І пачынаеш – ужо з тым ворагам – шукаць новага, агульнага. Так і працуе нацыянальная рагатка – КПП на шляху чужаніцаў, якіх, згодна з матэматычнымі законамі, робіцца ўсё меней, а сваіх, вартых шкадаваньня, усё болей. А патрэба ў ворагу нікуды не дзяецца.

      Нічога, дарэчы, што я па-беларуску пішу?.. Панімайт чуць-чуць? Вось і тут – няёмкасьць, шкадаваньне… Ну, вам там перакладуць, ёсьць каму. Вас, шаноўны Вільгельм Гаргульевіч, рэабілітавалі ў адзін час з тымі самымі нашымі расстралянымі дзеячамі – маладымі, наіўнымі, рамантычнымі графаманамі і геніямі, якіх вы і вашыя ж паплечнікі панішчылі перад уласнай гібельлю. А некаторыя так і не дачакаліся на тым сьвеце паперкі з царскім указам, ня тое што вы. То бок ахвяры і каты сустрэліся ў адным доме, на адным банкеце. А ахвяра – яе ўжо шкада, таму што а, таму што хвя… Паводле вызначэньня. Так і паўстаюць дні грамадзянскай згоды і прымірэньня. Працаваў у Беларусі – значыць, маеш дачыненьне. Значыць, наш. Ужо шкада. А што ты там рабіў – справа дзясятая.

      Вы ж гісторык, Вільгельм Гаргульевіч? Ці ня праўда, сама Гісторыя прапануе нам шкадаваць усіх, хто адышоў – вось і Гітлера некалі пашкадуюць, і Сталіна. Толькі часу мусіць прайсьці больш, чым адно ня самае доўгае стагодзьдзе. І ўсё перамелецца ў агульным шкадаваньні. Тут у нас час ідзе хутчэй, мы сьпяшаемся – таму пачынаць шкадаваць трэба ўжо цяпер. Бо вартыя жалю варажэнькі працуюць для беларушчыны, у імя тых самых дарагіх сэрцу рагатак: бедненькія, і на тэлебачаньні дзяржаўным шчыруюць, і ў вашых, Вільгельм Гяўравіч, дзецішчах, савецкіх беларусіях

Скачать книгу