Ніякай літасьці Альгерду Б.. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ніякай літасьці Альгерду Б. - Альгерд Бахарэвiч страница 11

Ніякай літасьці Альгерду Б. - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

зямлі беларускай. Так і хочацца запытацца ў вас словамі клясыка: ну які вас, дурня, выклікаў прымус ляпнуць тады пра тыя рагаткі?… Што ж, толькі багі вольныя ад шкадаваньня. Калі б вы не былі такі мёртвы вораг беларушчыны, выпілі б з вамі на тым сьвеце латыскай гарэлкі, “Нібэлюнга” на ютубе паслухалі б. Як вораг з ворагам, якія шкадаваць ня ўмеюць. Ютуб гэта амаль як камінтэрн, толькі там ніхто нікога не забівае. Цэнзура – а вы што думалі? Жывем у імпэрыялістычны век. На гэтым разьвітваюся. Як водзіцца ў нас, беларусаў, зь ціхай нянавісьцю – А.

      Песьні крэолаў Паазер’я

      “То было в Чашниках

      Во время оккупации.

      Герой – моряк к фашистам

      В плен попал,

      Его пытали долго,

      Издевались,

      Закрыли в камере,

      Чтоб в муках умирал…”

      …Улюбёнымі кніжкамі хваліцца не прынята – хіба што ты крытык і ў цябе служба такая. Улюбёныя кніжкі – рэч інтымная і таемная, як жыцьцё пчолаў. Маю такую запаветную кніжку і я – зь няяснымі мэтамі і нядобрымі намерамі вылаўленую мною ў брудных водах беларускага сеціва. І ў моманты цяжкіх роздумаў, калі на душы маёй скраб, а ў сэрцы скрыпы, я адчыняю таемны файл і нарасьпеў, напаўголасу чытаю:

      Летят года,

      Но все мы помним

      Тот сорок первый,

      Роковой,

      Как, истекая

      Жаркой кровью,

      Вступила ты

      В смертельный бой.

      Ты, Беларусь,

      Страна родная,

      Нам твоих ран

      Не сосчитать,

      В веках твой подвиг

      Прославляя,

      Горжусь тобой,

      Родина-мать!

      Дапамагае. Скрыпы сьціхаюць. Аўтар гэтага ве-э-э… ну так, верша (ну ня прозы ж) абсалютна невядомы, подзьвіг яго несьмяротны, інтэрпол не дапаможа. Як вучылі ў школе, аўтар – увесь народ, той самы, які калі плюне – не адатрэшся. Бо мая ўлюбёная кніжачка мае назву «Народная ліріка Вітебского Поозерья» і цалкам складаецца з фальклёрных твораў, вылаўленых этнографамі ў тым Паазер'і за апошнія трыццаць гадоў. Менавіта так, біфштэксам «з жаркай кроўю», уяўляюць беларускі фальклёр у мясцовым унівэрсытэце імя Машэрава, які й выдаў яе на свае апошнія беларускія рублі.

      Відаць, скончыўся фальклёр на віцебскім Паазер'і. Як, бывае, сканчаецца інтэрнэт. Або бэнзін. Або кіно. У самы неспрыяльны момант на самым цікавым месцы – эратычным або там, дзе робіцца ясна, хто забойца. Нават павярхоўны стылістычны аналіз любога з тэкстаў гэтага «фальклёрнага» зборніка сьведчыць, што замест здаровай, аўтэнтычнай народна-карагоднай творчасьці чытачу падсоўваецца нейкі сурагат, сьпірт «Раяль». Той самы, які даводзілася некалі піваць у небясьпечных для жыцьця колькасьцях падчас этнаграфічнай практыкі. То бок прадукцыю мясцовых графаманаў, якую не надрукуе ніводзін часопіс – з радасьцю друкуе дзяржаўны унівэрсытэт. Апошні прытулак тых няшчасных геніяў, каго пакрыўдзілі праклятыя рэдактары. А можа, і ня з радасьцю друкуе?.. Можа, іх там прымушаюць?

Скачать книгу