Гісторыі ў прыцемках (зборнік). Зміцер Дзядзенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гісторыі ў прыцемках (зборнік) - Зміцер Дзядзенка страница 10

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) - Зміцер Дзядзенка Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

ў працу асобныя аркушы. На іх была… як бы гэта больш тактоўна абазначыць… аголеная натура. Не-не, ніякай непрыстойнасці, усё было досыць цнатліва. На наш, сучасны погляд адукаваных культурных людзей.

      Аднак жа не ўсе ў той час падзялялі такія погляды. Што і казаць, у Празе пачатку шаснаццатага стагоддзя малавата было культурных людзей у сучасным разуменні гэтага слова. Магчыма, іх і зусім не было – калі не лічыць, вядома, майго продка. А на што можа разлічваць чалавек, які апярэдзіў свой час? Хіба яму выпадае прызнанне сучаснікаў? Не, не і яшчэ раз – не! Яму дастаецца хіба што слава сярод нашчадкаў.

      Карацей, мой продак быў вымушаны ўцякаць. Традыцыйная гісторыя для генія: яго звінавацілі ў злачынстве. Што праўда, уцякаць яму было не ўпершыню, у гэтым ён быў спрактыкаваны. Каралявецкаму герцагу прымроіцца, што доктар яго не тым лечыць і круціць шашні з фройлінамі, – уцякай! Лютару падасца, што заезнага грамацея падаслалі езуіты, каб атруціць надзею ўсёй Рэфармацыі, – зноў уцякай!

      Гэтым жа разам усё выглядала больш пагрозліва. Некаму падалося, што Скарына разбэшчвае моладзь гэтымі сваімі карцінкамі. Хтосьці нават засумняваўся, ці можна карыстацца Бібліяй, выдрукаванай на тым самым варштаце, з якога сышлі такія непрыстойнасці. Маўляў, яна страціць частку сваёй святасці. Дзікуны!

      Крывыя брукаваныя вулкі Прагі яшчэ вельмі добра памяталі эпоху гусіцкіх войнаў. І такія падозранні папахвалі не дужа гасцінным дымком вогнішча. Яны даліся б у знакі нават карэннаму пражаніну, не тое што прыезнаму госцю.

      Доктар Скарына ўцёк з Прагі, прыхапіўшы з сабой голема. Кампаньёна свайго ён папярэджваць не стаў. Не захацеў ці не паспеў – невядома. Мабыць, сам ён сказаў бы, што не паспеў. Рэбэ Арон, відаць, думаў іначай. Калі яго тапілі – як чараўніка, супроць якога ёсць засведчаныя ўлікі, – ён пракляў палачаніна. «Каб ні табе, ні тваім нашчадкам не было спакою ад голема!» – так занатаваў яго апошнія словы пісец у кнізе пражскага магістрата.

      Тым часам доктар Скарына вярнуўся на радзіму, атайбаваўся ў Вільні. Там ён заняўся той справай, у якой так напрактыкаваўся за мяжой, – заснаваў друкарню. Для рынку ў яго было велічэзнае поле дзейнасці: канкурэнтаў няма, ніводнай іншай друкарні на ўсё Вялікае Княства!

      Але справа пайшла не надта добра. Прычынай зноў стала людская цемната: неахвотна куплялі кнігі, што з’явіліся дзякуючы супрацы з нячыстай сілай. Ну, не станеш жа тлумачыць кожнаму неадукаванаму таўстамясаму бюргеру, што голем – гэта не пякельнае спараджэнне, а вынаходства перадавой навукі.

      Словам, прашчур мой вырашыў пашукаць, як цяпер кажуць, рынак збыту за ўсходняй мяжой – у Маскоўскім Княстве. Аднак, паехаўшы туды, ён зрабіў вялікую памылку: прыхапіў з сабой голема. Тое, на што паблажліва глядзелі ў Літоўскім Княстве (тут і не такія дзівакі сустракаліся), не магло не выклікаць нараканняў у суседняй дзяржаве. Пражская гісторыя паўтарылася: доктара звінавацілі ў чарнакніжніцтве. Прысудзілі

Скачать книгу